ArtPower Belarus — шматгадовая праграма падтрымкі незалежнай беларускай культуры, якая рэалізуецца Беларускай Радай культуры разам з Дацкім інстытутам культуры пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Мы працуем над тым, каб:
- умацоўваць незалежны культурны сектар Беларусі;
- развіваць празрыстыя і бяспечныя механізмы падтрымкі;
- будаваць сувязі паміж беларускімі і еўрапейскімі культурнымі ініцыятывамі;
- спрыяць устойлівым мадэлям фінансавання і культурніцкай адвакацыі.
І цяпер мы шукаем кансультанта па маніторынгу і ацэнцы (M&E), які дапаможа нам лепш разумець, якія змены стварае праграма, і што мы можам зрабіць яшчэ лепш.
Што будзе ўваходзіць у задачы:
- Распрацаваць падыход да ацэнкі ўплыву, які аб’ядноўвае колькасныя і якасныя дадзеныя;
- Выкарыстоўваць outcome harvesting або падобныя метады для фіксацыі значных зменаў;
- Ацаніць прагрэс па ключавых выніках і індыкатарах;
- Прапанаваць рэкамендацыі для паляпшэння працы праграмы і планавання.
Вынікі, якія чакаем:
- Старт працы — студзень 2026;
- Прамежкавая аналітычная справаздача — у красавіку 2026;
- Фінальная ацэнка — у лістападзе 2027.
Чакаем, што вы:
- Маеце мінімум 5 гадоў досведу ў ацэнцы праграм або якасных даследаваннях;
- Працавалі з культурніцкімі праграмамі або праграмамі грамадзянскай супольнасці;
- Разумееце кантэкст беларускай і рэгіянальнай культуры;
- Валодаеце аналітычнымі метадамі і ўмееце структуравана пісаць;
- Вольна валодаеце беларускай і англійскай мовамі;
- Падзяляеце прынцыпы этыкі і бяспечнай працы з дадзенымі.
Каб падацца:
Дашліце да 30 лістапада 2025 на info@artpowergrants.org ліст з пазнакай “Кансультант па маніторынгу і ацэнцы”:
- Кароткі матывацыйны ліст;
- CV, і партфоліа.
Мы вельмі чакаем пазнаёміцца з вашым досведам і ідэямі — і разам зрабіць ArtPower Belarus яшчэ больш значным і карысным для культуры.