Як зразумець сваю аўдыторыю і зрабіць праект сапраўды патрэбным людзям? Запіс трэцяга варкшопа адукацыйнага трэка ArtPower Belarus «5 крокаў да ўстойлівасці культурніцкага праекта». Падчас сустрэчы спікерка распавядае:
- хто наша аўдыторыя і як яе апісаць;
- як вызначаць патрэбы праз інтэрв’ю, апытанні, фокус-групы і аналітыку;
- што такое «праблемнае дрэва» і як яго выкарыстоўваць;
- як перакласці патрэбы гледачоў у канкрэтныя мэты і задачы праекта.
Воркшоп будзе карысны тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо працуе над культурніцкімі праектамі і хоча лепш разумець сваю супольнасць. Далучайцеся да праграмы ArtPower Belarus і сачыце за наступнымі варкшопамі.



