frame-424.jpg 1

Беларускай Радзе культуры спаўняецца пяць гадоў

1 кастрычніка 2020 года, у час жорсткіх рэпрэсій у Беларусі мы паставілі сабе мэту: аб’яднаць высілкі і стварыць умовы для развіцця незалежнай беларускай культуры. Так паўстала Беларуская Рада культуры.

За гэтыя гады разам з партнёрамі і творцамі мы рэалізавалі дзясяткі праектаў, скіраваных на падтрымку мастацтва, адукацыі, даследаванняў і культурніцкіх супольнасцяў у Беларусі і па-за яе межамі:

  • > 1600 дзеячаў культуры атрымалі тэрміновую асабістую падтрымку (візы, грашовыя выплаты, псіхалагічныя кансультацыі і г.д.)
  • > 250 дзеячаў культуры наведалі мастацкія рэзідэнцыі або скарысталіся праграмай мабільнасці
  • > 230 творчых праектаў рэалізавана або прафінансавана.

Ад праграмы ArtPower Belarus да ініцыятыў “Культурны код”, “Беларускія Магістраты” і “Васьміног” — мы разам шукаем і ствараем шляхі, каб беларуская культура заставалася бачнай, сучаснай і трывалай. Дзякуючы гэтай працы сотні творцаў змаглі рэалізаваць свае задумы.

Так, для вашай увагі і на карысць даследчыкам і даследчыцам мы робім аналітыку і даследаванні, маем Дарожную мапу і відэабібліятэку, збіраем для творцаў карысныя спасылкі і псіхалагічную аптэчку, цешымся гісторыямі поспеху творчых людзей, пільнуем рэпрэсіі ў Беларусі і дапамагаем пацярпелым. Пра тое, што мы ўжо зрабілі, можна прачытаць у нашых справаздачах, а пра тое, як мы будзем дейнічаць далей — у нашай Стратэгіі, а агулам пра нас глядзіце раздзел “Хто мы”.

Дзень нараджэння — гэта нагода не толькі ўспомніць зробленае, але і падзякаваць тым, хто падтрымлівае культуру. Дзякуй нашым калегам, партнёрам, сябрам, дабрачынцам, творцам і ўсім людзям, хто ставіць беларускую культуру ў прыярытэт у сваёй штодзённай дзейнасці. Без вас гэтага шляху не было б. Наперадзе — новыя выклікі і новыя магчымасці. І мы верым: разам мы здолеем зрабіць яшчэ больш.

Вы можаце падзякаваць нашай камандзе аднаразовым данатам ці падпіскаю на штомесячны данат. Усе сабраныя сродкі пойдуць на працу нашага кірунку дапамогі.

Таксама паглядзіце

1 кастрычніка 2020 года, у час жорсткіх рэпрэсій у Беларусі мы паставілі сабе мэту: аб’яднаць высілкі і стварыць умовы для развіцця незалежнай …

У Гданьскай ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы (Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna w Gdańsku) цяпер можна знайсці яшчэ больш беларускіх кніг. Беларуская …