У Гданьскай ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы (Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna w Gdańsku) цяпер можна знайсці яшчэ больш беларускіх кніг. Беларуская …
я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!
хоць адну душу ад пякельнае ночы выратуй!
гэта нашы, вер, ля дарогі стаяць крыжы,
гэта нам з табой свежы дол сярод пустак вырыты.
я прашу цябе, едзь, ратуйся, бяжы адсюль!
тут гадамі раскашавалі чужынцы-злодзеі,
апаганьвалі наш пачэсны пасад, пакуль
мы спявалі, спадзяваліся, карагодзілі…
я прашу, не раздумвай, не азірайся, едзь!
я не маю сіл глядзець, як мы не вынырваем,
як жывое нішчым, сцяўшыся пад павець,
як мы забываем, што такое быць шчырымі.
я прашу, зберажы чалавека ў сабе, з’язджай!
я ўжо не выдужваю гэты боль, не выплакваю…
тут самота, страх, немата, бедната і жаль
усё цягнуць і цягнуць народ мой вякоў клаакаю.
а пасля, калі вернуцца голас, любоў і слых,
калі зможам задыхаць нанова ў сусветным вэрхале,
тады ўстань, я прашу, ідзі і сведчы — пра тых,
што насуперак слабасці гэтых радкоў не з’ехалі.
«я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!»
Насты Кудасавай
У Гданьскай ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы (Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna w Gdańsku) цяпер можна знайсці яшчэ больш беларускіх кніг. Беларуская …
Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін на фестывалі Мальдзіс падзяліўся сваім бачаннем таго, “як прадаць Беларусь беларусам і беларускам з досведу Беларускай …
© 2025 Беларуская Рада культуры. Усе правы ахоўваюцца
Для правільнай працы сайта мы выкарыстоўваем файлы cookie.
Падрабязнасці іх выкарыстання вы знойдзеце ў нашай Палітыцы прыватнасці.