Вынік тыдня салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай

Вынік тыдня салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай

Збор @radakultury завяршыўся, фінальная сума склала €4,341.45.

Усе сродкі будуць перададзены Ніне для кампенсацыі выдаткаў на лячэнне і апеку. Дзякуем кожнаму, хто далучыўся да гэтай важнай справы!

Як яшчэ можна дапамагчы?

Вы можаце падтрымаць мастачку, набыўшы яе працы на выставе «КРОК НАСУСТРАЧ», якая праходзіць зараз у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве  да 22 кастрычніка (ul. Foksal 11), пасля частка твораў будзе прададзеная, а сабраныя сродкі пойдуць мастачцы. Або праз набыццё кніг Дзмітрыя Строцава.

Нагадаем, што Ніна Маргаева, мастачка і педагог, змагаецца з цяжкай і невылечнай хваробай — БАС, што робіць яе жыццё асабліва складаным. Ваш унёсак — гэта крок насустрач, які мае вялікае значэнне.

Разам мы мацнейшыя!

Таксама паглядзіце

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.