Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Беларуская Рада культуры віншуе ўсіх са святамі!

2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, беларускія дзеячы культуры працягвалі працу і дасягалі значных поспехаў.

Сёлета разам з вамі мы ладзілі мноства культурніцкіх праектаў, рыхтавалі арт-менеджараў, гуртавалі беларускіх мецэнатаў, падтрымлівалі шматлікія ініцыятывы, дапамагалі дзеячам культуры ў цяжкай сітуацыі і рабілі многае іншае, каб беларуская культура заставалася жывой і актыўнай.

Дзякуй вам за падтрымку, за тое, што мы разам.

Мы зычым Вам спакойных і радасных святаў. Хай новы год прынясе ўсім нам доўгачаканыя перамены, новыя магчымасці і добрыя навіны.

Таксама паглядзіце

У Берліне адбылася беларуска-нямецкая сустрэча, якая сабрала больш за 30 прадстаўнікоў культурніцкіх і грамадскіх арганізацый з Польшчы, Літвы і Германіі. Удзельнікі пазнаёміліся …

Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …