Онлайн-варкшоп па праектным менеджменце для беларускіх творцаў, менеджараў, куратараў і ўсіх, хто працуе ў сферы культуры. Падчас варкшопа закранулі наступныя тэмы:
- што такое логіка праекта і як выглядае логіка-структурная матрыца;
- як звязаць праблему, мэты, задачы, вынікі і бюджэт у адну сістэму;
- як пазбегнуць тыповых памылак пры планаванні бюджэту.
Веданне гэтых прынцыпаў асабліва карыснае пры падрыхтоўцы заявак на гранты ArtPower Belarus. Таксама нагадваем, што дэдлайн падачы заяўкі па Трэку 2. Крэатыўныя праекты — 15 ліпеня, а па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё — 29 ліпеня.