magchymasczi-3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Камунікацыйны менеджар”. Заяўкі да 30 лістапада

Назва пазіцыі: Камунікацыйны менеджар

Месца працы: Варшава, Польшча
Занятасць: поўная
Пачатак працы: Студзень 2027-га
Фармат працы: гібрыдны, з абавязковай прысутнасцю ў офісе не менш за 3 працоўныя дні на тыдзень.
Тэрмін падачы заявак: 30 лістапада 2026 г.

Апісанне пазіцыі:

Беларуская Рада культуры шукае камунікацыйнага менеджара / менеджарку для інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці арганізацыі, яе праграм і праектаў, у тым ліку ArtPower Belarus, развіцця камунікацыйных каналаў і супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі.

Асноўныя абавязкі:

● Рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі Беларускай Рады культуры і камунікацыйных планаў асобных праграм і праектаў.
● Падрыхтоўка і рэдагаванне інфармацыйных матэрыялаў для сайта Беларускай Рады культуры: навін, анонсаў, артыкулаў, інтэрв’ю, аналітычных матэрыялаў.
● Інфармацыйнае суправаджэнне праграмы ArtPower Belarus, стварэнне і рэалізацыя камунікацыйнага плана ў супрацоўніцтве з партнёрскай арганізацыяй, камунікацыя з прадстаўнікамі публічных праектаў, стварэнне і распаўсюд гісторый поспеху ўдзельнікаў праграмы.
● Вядзенне сацыяльных сетак арганізацыі (Telegram, Instagram, Facebook, LinkedIn), стварэнне і адаптацыя кантэнту для розных платформаў, уключна з англамоўнымі версіямі.
● Падрыхтоўка і рассылка ньюслетара: планаванне тэм, стварэнне кантэнту, аналіз эфектыўнасці рассылкі.
● Вядзенне і актуалізацыя базы кантактаў: збор і сістэматызацыя, сегментацыя аўдыторыі, рэгулярнае абнаўленне базы і кіраванне падпіскамі.
● Падрыхтоўка і распаўсюд матэрыялаў для беларускіх і міжнародных медыя і партнёрскіх арганізацый.
● Маніторынг эфектыўнасці каналаў камунікацыі і падрыхтоўка справаздач па сваёй працы.
● Укараненне і адаптацыя ШІ-інструментаў і агентаў для аптымізацыі камунікацыйных і арганізацыйных працэсаў.

Неабходныя навыкі і досвед:

● Досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM або журналістыкі.
● Высокі ўзровень навыкаў напісання і рэдагавання тэкстаў, уменне адаптаваць матэрыял для розных аўдыторый.
● Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовай і вуснай) — абавязкова.
● Досвед вядзення сацыяльных сетак, працы з сайтамі і інструментамі кіравання кантэнтам.
● Навыкі планавання, арганізацыі працы і каардынацыі некалькіх задач адначасова.
● Валоданне сучаснымі лічбавымі інструментамі, у тым ліку інструментамі штучнага інтэлекту, або гатоўнасць іх асвойваць.
● Разуменне беларускага культурнага кантэксту і варункаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
● Самастойнасць, адказнасць, увага да дэталяў і здольнасць працаваць у камандзе.
● Разуменне прынцыпаў інфармацыйнай бяспекі, уменне працаваць з адчувальнай інфармацыяй і забяспечваць канфідэнцыйнасць персанальных даных.

Умовы працы:

● Поўная занятасць.
● Офіс у Варшаве, абавязковая прысутнасць не менш за 3 поўныя працоўныя дні на тыдзень.
● Удзел у рэалізацыі праграм падтрымкі беларускай культуры і супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі.
● Магчымасць прафесійнага развіцця і ўкаранення новых тэхналагічных рашэнняў у камунікацыйную працу.
● Форма супрацоўніцтва і памер узнагароджання абмяркоўваюцца індывідуальна па выніках сумоўя. Мы гатовыя прапанаваць гнуткія варыянты афармлення з улікам канкрэтнай сітуацыі, магчымасцяў і пажаданняў кандыдата.

Парадак падачы заявак:

Каб падаць заяўку на пазіцыю камунікацыйнага менеджара, запоўніце наступную форму.
Раскажыце ў ёй пра сябе, свой прафесійны досвед і матывацыю далучыцца да каманды.
Далучыце да заяўкі адзін або некалькі рэкамендацыйных лістоў, якія пацвярджаюць вашу прафесійную кваліфікацыю.

Тэрмін падачы заявак: 30 лістапада 2026 г.

Мы звяжамся з кандыдатамі, якія пройдуць папярэдні адбор, і запросім іх на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

У Берліне адбылася беларуска-нямецкая сустрэча, якая сабрала больш за 30 прадстаўнікоў культурніцкіх і грамадскіх арганізацый з Польшчы, Літвы і Германіі. Удзельнікі пазнаёміліся …

Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …