Хто мы і чым займаемся?

Беларуская Рада культуры – супольнасць экспертаў, менеджараў і творцаў.

Мы працуем над адбудовай экасістэмы беларускай культуры ў новых умовах – на фоне рэпрэсій, эміграцыі дзеячаў і пошуку сябе ў новых краінах.

Мы імкнемся захаваць непадзельнасць беларускай культурніцкай прасторы, якая ёсць агульнай і для тых, хто з’ехаў, і для тых, хто застаецца ў краіне.

Што мы робім:

Для сферы ў цэлым: 

 Давядзенне значнасці культуры на ўсіх узроўнях і прыцягненне рэсурсаў на культуру.
 Дзейнасць па адбудове новых супольнасцяў, якія могуць гарантаваць развіццё і ўстойлівасць беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.
 Даследаванне патрэбаў, аналіз і маніторынг сітуацыі ў розных сферах культуры.

Для  творцаў

 Падтрымка праектаў і ініцыятываў, накіраваных на ўмацаванне беларускага культурнага поля/стварэнне інфраструктуры.
– Садзейнічанне адукацыі творцаў і мэнеджараў, падвышэнне іх кваліфікацыі, пашырэнне кантактаў.
 Арганізацыя персанальнай гуманітарнай падтрымкі для творцаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі – кансультаванне, фінансавая, юрыдычная ды інш. дапамога.

Чым мы не займаемся:

– арганізацыяй івэнтаў;
– пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;
– контрпрапагандаю;
– арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.

 

Юрыдычная даведка

Зарэгістраваная з кастрычніка 2020 года на тэрыторыі ЕЗ (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.

У Беларусі на рашэнне Міністэрства ўнутраных справаў прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”, на рашэнне Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы ды ініцыятывы Беларускай Рады культуры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, “экстрэмісцкім” таксама прызнаны адзін з нашых тэлеграм-каналаў, прысвечаных кампаніі #BelarusWithUkraine

Каманда

Сяргей Будкін

Сяргей Будкін

Кіраўнік Беларускай Рады культуры

Надзея Гарэцкая

Надзея Гарэцкая

Надзея — менеджар Беларускай Рады культуры, яна адказвае за працэсы кіравання працай у камандзе; намесніца кіраўніка — афіцыйная прадстаўніца нашай каманды ў Вільні. Да Надзеі можна звяртацца па каментары пра дзейнасць арганізацыі, яна прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы #ArtPowerBelarus, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі. 

Эліна Калнібалоцкая

Эліна Калнібалоцкая

Кіраўніца фінансавага аддзелу, прадстаўніца Рэсурснага цэнтру

Алена Рыдзеўская

Алена Рыдзеўская

Менеджарка кірунку дапамогі.

Цімафей Акудовіч

Цімафей Акудовіч

Эксперт Беларускай Рады культуры, кіраўнік праектаў.

Кацярына Раманчык

Кацярына Раманчык

Экспертка Беларускай Рады культуры, куратарка хакатону “Культурны код”.

Мікола Бенька

Мікола Бенька

Прадстаўнік Беларускай Рады культуры ў адукацыйных праектах.

Настасся Марозава

Настасся Марозава

Фінансавая менеджарка.

Алена Каховіч

Алена Каховіч

Менеджарка праектаў

Бажэна Ліс

Бажэна Ліс

Менеджарка праектаў.

Партнёры

Таксама паглядзіце

Кажуць, калі не падвесці вынікаў папярэдняга году, то новы і не настане. Вядома, гэта жарт! Але ж як мы ўсе любім завядзёнку …

Беларуская Рада культуры віншуе ўсіх са святамі! 2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, …