cover-2

Мапа ВКЛ 17 стагоддзя: гістарычныя цікавінкі пра здабытак Клубу беларускіх мецэнатаў

Клуб Беларускіх мецэнатаў пры падтрымцы Беларускай Рады культуры правёў першае публічнае мерапрыемства – адкрытую лекцыю Аляксея Адамовіча «Беларусь на старажытных мапах». 

Аляксей Адамовіч, даследчык старажытных дакументаў і аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ», зладзіў гістарычную экскурсію ад самых першых дакументаў, на якіх з’яўляліся адзнакі, звязаныя з нашымі землямі, да пярліны сярэднявечнай картаграфіі – Радзівілаўскай мапы 1613 года. Яна была набытая дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў, што  дзейнічае пры Беларускай Радзе культуры. Гэта супольнасціь неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі. У наведвальнікаў і наведвальніц лекцыі з’явілася ўнікальная магчымасць убачыць арыгінал мапы.

Ён распавёў пра пяць ключавых этапаў у гісторыі беларускай картаграфіі, як бачыў свет Герард Меркатар, хто такі Ян Няпрэцкі, навошта ён стварыў мапу ВКЛ і да чаго тут езуіты. З лекцыі мы даведаліся, хто і калі ўпершыню «намаляваў» Вялікае Княства Літоўскае, чаму старажытныя мапы — гэта не толькі геаграфія, але і ідэалогія, палітыка, мастацтва і тагачасная Вікіпедыя, і якое месца займала Беларусь у вачах Еўропы.

Так, на Радзівілаўскім дакуменце 1613 года ёсць горад Сокал, які намаляваны з дымам над дамамі, бо на час стварэння мапы той горад быў ужо спалены падчас ваенных канфліктаў, але захаваць інфармацыю пра яго было істотна. Таму цяпер можаце знайсці Сокал на мапе і даведацца пра яго гісторыю. Так жа на мапе ёсць маленькія артыкулы 17 стагоддзя пра землі і насельніцтва.

Гэтая лекцыя была запісаная, каб пазней усе ахвочыя маглі яе паслухаць і паглядзець прэзентацыю, каб  больш даведацца пра ўласную гісторыю і старажытныя хітрыкі збору інфармацыі пра родны край. Мы апублікуем гэтыя матэрыялы на сайце і ў сацсетках Беларускай Рады культуры цягам месяца.

Таксама паглядзіце

Клуб Беларускіх мецэнатаў пры падтрымцы Беларускай Рады культуры правёў першае публічнае мерапрыемства – адкрытую лекцыю Аляксея Адамовіча «Беларусь на старажытных мапах».  Аляксей …

Віленскі нацыянальны форум iN’25: Integration & Inclusion Forum быў прысвечаны будучыні шматкультурнай Літвы, інтэграцыі нацыянальных меншасцяў і падтрымцы мігранцкіх супольнасцяў. Удзел у …