Люблін будзе Еўрапейскай Сталіцай Культуры

Люблін будзе Еўрапейскай Сталіцай Культуры

Заяўка на конкурс складалася пры ўдзеле Беларускай Рады культуры, якая стане галоўным партнёрам святкаванняў на бліжэйшую пяцігодку.

Сёння стала вядома, што Люблін абраны ў якасці Еўрапейскай Сталіцы Культуры ў 2029 годзе.  Ініцыятыва ЕСК — адна з найбольш амбітных падзеяў культуры ў Еўропе. Гарады-пераможцы ладзяць з гэтай нагоды канцэрты, фестывалі, паказы, канферэнцыі, якія прасоўваюць мясцовыя здабыткі ў кантэксце еўрапейскай культуры. Гэта сотні падзей, якія прыцягваюць сотні тысячы гледачоў.

Беларуская Рада культуры ад самага пачатку лабіявала гучанне беларускай тэмы на гэтай статуснай падзеі і стала партнёрам аргкамітэту падчас складання фінальная заяўкі. 

Удзел у такім мерапрыемстве для беларусаў — гэта: 

  • дадатковыя магчымасці для мастакоў, гісторыкаў, навукоўцаў і аматараў культуры;
  • дыялог і новыя сувязі з калегамі з іншых краінаў Еўропы;
  • дэманстрацыя агульных каштоўнасцяў еўрапейскіх народаў, да якіх, безумоўна, належаць беларусы.

Таксама паглядзіце

У Метраполітан-музеі ў Нью-Ёрку сталі мяняць інфармацыю пра месца нараджэння Марка Шагала. Напрыклад, раней пад карцінай “Любоўнікі”  знакамітага нараджэнца Беларусі было напісана: …

Кажуць, калі не падвесці вынікаў папярэдняга году, то новы і не настане. Вядома, гэта жарт! Але ж як мы ўсе любім завядзёнку …