Конкурс Крэатыўных Ідэй
Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Аўтар Праекту
Асоба ці калектыў
Досвед папярэдняй працы з грантавымі праектамі і донарскімі структурамі
Так/не, калі так – з якімі
Апісанне праекта
да 1000 знакаў
Мэта праекта і запланаваныя вынікі/эфект
Што і навошта
Актуальнасць праекта
Тэрміны рэалізацыі
Таймінг праекта
Як ён будзе рэалізаваны паэтапна
Мэтавая аўдыторыя праекта
хто, дзе, колькi, хто мяркуецца адрасатам, гледачом, наведвальнікам і г.д.
Спосабы распаўсюду
Як будзе распаўсюджвацца ваш творчы прадукт сярод вашай аўдыторыі?
Бюджэт
Распісаць па пазіцыях
Адрас электроннай пошты
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Імя, Прозвішча
Род дзейнасці
Распавядзіце нам пра Вашую сітуацыю і чым мы можам дапамагчы
Як нам з Вамі звязацца?
Пазначце, калі ласка, найбольш зручны сродак сувязі
Адрас электроннай пошты
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Імя, Прозвішча
Месца працы ці занятак
Адрас электроннай пошты
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Апісанне лота
Што вы пранануеце?
Фатаздымак
Месца працы ці занятак
Імя, Прозвішча
Адрас электроннай пошты
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.

Youtube
Казкі з Маляванычам
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ.
Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак.
У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.

Youtube
Красная Зелень
БРК падтрымала старт ужо нашумелага дуэта опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і Паўла Павука — блогера з пасёлка Акцябрскі.

Youtube
Мемарыяльная дошка Консульства БНР у Кіеве
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.

Падтрымаць праект
Артысты Перамогі
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.

Падрабязней тут.

Youtube
#stopBTRС
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».

Twitter
#FREEPUSHKIN
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.

Падтрымаць іх можна тут.

Facebook
Міжнародны тыдзень беларускай культуры
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры.
Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.

Падрабязней тут.
Art is freedom
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.


Падрабязней тут.
Miensk 2020
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021

Падрабязней тут.
Зацьменны блюз
Новы альбом легенды беларускага року — гурта «Крама», які выйшаў увесну 2021 г.
Леаніды вяртаюцца…
Новы альбом гарадзенскага музыкі Алеся Дзянісава на словы Уладзіміра Караткевіча.

Падрабязней тут.
Лётае арол
Кліп мужчынскага камернага хору «Унія» на паўстанцкую песню 1863 года. Прэзентаваны ўвосень 2020 г.

Падрабязней тут.
SloMO
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021

Падрабязней тут.
Аўтарскія паштоўкі Мілы Коткі
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.

Падрабязней тут.
Belarus rising
Фотаальбом з інфармацыяй на ангельскай мове, прысвечаны беларускім пратэстам-2020. Выдадзены 13.12. 2020 г. для бясплатнага распаўсюду
gavarun.by
Падтрымка незалежнай студыі, якая агучвае па-беларуску мультфільмы і стужкі

Падрабязней тут.

#call да Сусветнага тыдня беларускай культуры

Call: праекты

Беларуская Рада культуры абвяшчае #call праектаў да Сусветнага тыдня беларускай культуры, 4-10 ліпеня 2022!
Дэдлайн: 20 красавіка
Вынікі адбору: 4 траўня
Сферы праектаў: музыка, кіно, тэатр, літаратура, выяўленчае мастацтва, захаванне традыцый
Запрашаем беларускіх творцаў і арт-мэнэджараў, якія знаходзяцца як у краіне, так і па-за яе межамі, далучыцца да Сусветнага тыдня беларускай культуры і падаць заяўку на падтрымку і рэалізацыю арыгінальнага праекта альбо ідэі ў адпаведнасці з тэматыкай тыдня і рэчаіснасцю.

Тыдзень беларускай культуры ўпершыню адбыўся ў 2021г. і намаганнямі беларусаў свету пачаў распавядаць пра той унёсак, які наш народ зрабіў у сусветную культуру.

Галоўнай датай Тыдня беларускай культуры было абрана 7 ліпеня, дзень народзінаў Марка Шагала і Янкі Купалы. У 2022 годзе адзначаюцца юбілеі гэтых вядомых далёка за межамі Беларусі творцаў, таму мы чакаем у тым ліку праекты з новым поглядам на спадчыну класікаў. У ноч з 6 на 7 ліпеня шмат беларусаў таксама адзначаюць Купалле, свята кахання і свабоды.

Акрамя ўласна беларускай культурнай тэматыкі, мы хацелі б выказаць салідарнасць з народам Украіны і ўключыць у праграму ўкраінскіх творцаў альбо творы мастацтва, прысвечаныя Украіне, распавесці пра адметнасці і падабенства нашых культур. Мы вітаем ідэі супольных беларуска-украінскіх праектаў.

Мы разам мусім выстаяць у жахлівы час вайны, час рэпрэсіяў, зрабіць усё, каб захаваць беларускую культуру і спрыяць яе развіццю, бо Новая Беларусь — наш супольны арт-праект!

Email для сувязі: bycultureweek@gmail.com
Заяўку можна падаць тут: https://byculture.org/prapanavac_prajekt

Мы клапоцімся пра пытанне бяспекі аўтараў праектаў, дзе б яны ні знаходзіліся.
Бюджэт: да 5000 Еўра

Call: дызайн

Гэтым разам абвяшчаем збор дызайн-канцэптаў для візуальнага ўвасаблення сёлетняга Сусветнага тыдня беларускай культуры, які адбудзецца з 4 па 10 ліпеня 2022 года.
Дэдлайн: 30 красавіка
Вынікі адбору: 10 траўня
Узнагарода: 1000 Еўра
Запрашаем беларускіх мастакоў і дызайнераў, якія знаходзяцца як у краіне, так і па-за яе межамі, далучыцца да Сусветнага тыдня беларускай культуры і прапанаваць сваё бачанне аздаблення гэтай падзеі.
Умовы: Пасля абрання найлепшай прапановы яе аўтару патрэбна будзе падрыхтаваць брэнд-бук для Тыдня па дадатковым ТЗ.
Вашу прапанову лагатыпу і ключавога візуала Тыдня
Форма прапановы - адвольная
Фармат файла - pdf
Мы чакаем:
У аснову Тыдня пакладзена дата 7 ліпеня: дзень народзінаў Марка Шагала і Янкі Купалы, юбілеі якіх да таго ж адзначаюцца ў 2022г.; у ноч з 6 на 7 ліпеня шмат беларусаў адзначаюць Купалле, свята кахання і свабоды.
Акрамя ўласна беларускай культурнай тэматыкі, мы хацелі б выказаць салідарнасць з народам Украіны і ўключыць у праграму ўкраінскіх творцаў альбо творы мастацтва, прысвечаныя Украіне, распавесці пра адметнасці і падабенства нашых культур.
Упершыню тыдзень адбыўся ў 2021 годзе.
Што важна ведаць:
Дасылайце вашы прапановы на email: bycultureweek@gmail.com з пазнакай “Дызайн-канцэпт”.

Call: мапа Тыдня

І, нарэшце, трэці #call да Сусветнага тыдня беларускай культуры! Гэтым разам для ўсіх, хто жадае далучыцца!
Дэдлайн: 15 траўня
Вынікі адбору: 30 траўня
Творцы, арт-мэнэджары, дыяспары беларусаў свету - запрашаем усіх, каму цікава, далучыцца і разам арганізаваць мерапрыемствы сёлетняга Сусветнага тыдня беларускай культуры, які адбудзецца з 4 па 10 ліпеня 2022 года.

Вы можаце прапанаваць ужо існуючы праект альбо толькі ідэю, канцэпцыю свята ў вашым горадзе альбо краіне, свае творчыя сілы, магчымасці. Разам мы складзем мапу Тыдня, каб беларуская культура загучала на ўвесь свет.
У аснову Тыдня пакладзена дата 7 ліпеня: дзень народзінаў Марка Шагала і Янкі Купалы, юбілеі якіх да таго ж адзначаюцца ў 2022г.; у ноч з 6 на 7 ліпеня шмат беларусаў адзначаюць Купалле, свята кахання і свабоды.
Акрамя ўласна беларускай культурнай тэматыкі, мы хацелі б выказаць салідарнасць з народам Украіны і ўключыць у праграму ўкраінскіх творцаў альбо творы мастацтва, прысвечаныя Украіне, распавесці пра адметнасці і падабенства нашых культур.
Упершыню тыдзень адбыўся ў 2021 годзе.
Што важна ведаць:
Дасылайце вашы прапановы на email: bycultureweek@gmail.com з пазнакай “Мапа тыдня”, а мы вернемся са зваротнай сувяззю па кожным звароце.

У заяўцы просім пазначыць наступную інфармацыю:
1. Імя 2. Арганізацыя / суполка (калі ёсць) 3. Краіна пражывання і краіна правядзення 4. Прапанова. 5. Каштарыс (калі датычна). 6. Кантактныя дадзеныя.