Беларускія культурніцкія арганізацыі на Форуме Касцюшкі

Беларускія культурніцкія арганізацыі на Форуме Касцюшкі

У Гданьску адбыўся Форум Касцюшкі, прысвечаны падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Гэта адна з ключавых ініцыятыў польскага старшынства ў Радзе ЕС. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўрадаў еўрапейскіх краін, міжнародных інстытуцый і структур беларускай грамадзянскай супольнасці. Сярод беларускіх арганізацый-удзельнікаў Форума – Беларуская Рада культуры.

Культура і адукацыя сталі важнымі тэмамі дыскусій. Беларуская культура сёння – гэта не толькі спадчына, але і моцны інструмент пабудовы сувязяў, нацыянальнай ідэнтычнасці і супраціву. Удзельнікі абмяркоўвалі, як еўрапейская супольнасць можа падтрымаць беларускую культуру, адукацыю і медыя ў сучасных умовах.

Прадстаўнікі нашай арганізацыі выступілі мадэратарамі і спікерамі на панэлях, прысвечаных падтрымцы беларускай культуры і яе ролі ў міжнародных адносінах. Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.

Беларуская культура застаецца часткай еўрапейскай культурнай прасторы, і важна, каб у гэтым працэсе былі створаны ўстойлівыя механізмы падтрымкі. Пра гэта гаварылі на форуме, і над гэтым мы працуем штодня.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Праграма ArtPower Belarus падвяла вынікі трэцяга кола конкурснага адбору па Трэку 2. Творчыя праекты. Падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай …

Літаратура: У чаканні вялікай прозы Кіно: Перамога ў Кракаве і паўсюдныя «экстрэмісты» Тэатр: У кіраўніцтве – сілавікі, у рэпертуары – вайна. Але …