382690036_655397816570373_3592712765673599233_n

Беларуская Рада культуры далучылася да сеткі RESET!

RESET! аб’ядноўвае культурніцкія і медыяарганізацыі, дакументуе стан незалежнай культуры ў Еўропе і адстойвае яе каштоўнасці перад палітыкамі. Уступленне ў гэтую сетку дае новыя магчымасці для развіцця незалежнай культуры і міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама адкрывае для нас наступныя перспектывы:

– Пашырэнне інфармацыі пра Беларусь – удзел у міжнародных нетворкінг-івентах, падкастах і публікацыях, дзе мы зможам распавядаць пра сітуацыю ў беларускай культуры.

– Адвакацыя патрэбаў перад палітыкамі Еўразвязу – RESET! працуе з Еўрапарламентам і іншымі палітычнымі інстытуцыямі, распрацоўвае прапановы па змяненні палітык падтрымкі незалежнай культуры.

– Супрацоўніцтва і сумесныя праекты – магчымасць шукаць партнёраў для міжнародных конкурсаў, такіх як Вышаградскі фонд, а таксама ўдзельнічаць у супольных ініцыятывах сеткі.

RESET! не толькі збірае і аналізуе інфармацыю пра незалежную культуру, але і распрацоўвае дапаможнікі і рэкамендацыі для яе падтрымкі на ўзроўні ЕЗ.

Мы далучыліся да сеткі як “рэсурсная або сэрвісная арганізацыя”. Гэта азначае, што мы не маем права голасу на Генасамблеі, але можам актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях і праектах. Большасць арганізацый у RESET! – гэта “нізавыя” ініцыятывы, і мы зможам будаваць сувязі з іншымі ўдзельнікамі сеткі.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …

Увосень 2020 года, калі незалежны культурніцкі сектар сутыкнуўся з рэпрэсіямі, стратай інстытуцый і рэсурсаў, вымушанай эміграцыяй, была заснаваная Беларуская Рада культуры. З …