Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Падача заявак адкрываецца 8 мая 2026 года і будзе доўжыцца да 4 чэрвеня 2026 года (15:00 па мінскім часе). Вынікі конкурсу плануецца абвясціць не пазней за 30 ліпеня 2026 года.
Трэк 2 накіраваны на падтрымку стварэння культурніцкіх прадуктаў і ініцыятыў, якія спрыяюць свабодзе выказвання, развіццю жывой і разнастайнай беларускай культуры і яе даступнасці для шырокай аўдыторыі. Асобная ўвага надаецца праектам, што ўмацоўваюць беларускае культурніцкае поле ва ўмовах фрагментацыі і інфармацыйнага ціску, а таксама захаванню і развіццю беларускай культурнай спадчыны як часткі агульнаеўрапейскай прасторы.
Падтрыманне могуць атрымаць шырокі спектр ініцыятыў: ад стварэння мастацкіх праектаў, фільмаў, кніг і музычных альбомаў да адукацыйных і даследчых праграм, фестываляў, перформансаў, майстар-класаў і іншых фарматаў. Асобна заахвочваюцца праекты, звязаныя з новымі формамі прасоўвання культуры, адукацыяй і супрацоўніцтвам паміж рознымі сектарамі, развіццём супольнасцяў і аўдыторый, а таксама міжнародным узаемадзеяннем і мабільнасцю культурных дзеячаў.
Сума грантаў: MINI ад 3 000 да 10 000 еўра; MIDI ад 10 000 да 40 000 еўра. Таксама могуць быць разгледжаныя заяўкі да 60 000 еўра, якія ацэньваюцца па асаблівым крытэрыям.
Прыярытэт будзе надавацца праектам, якія маюць значную каштоўнасць для беларускай культуры, працуюць з дзецьмі і моладдзю або спрыяюць умацаванню сувязяў паміж культурнымі дзеячамі і аўдыторыяй.
Падрыхтоўка да падачы
Зарэгіструйцеся на старонцы грантавай сістэмы, каб падаць заяўку. Выкарыстоўвайце надзейную пошту і пароль.
Пачытайце тлумачэнні да конкурсу ArtPower Belarus. Праверце, ці адпавядае ваш праект прыярытэтам праграмы, і абярыце адпаведны Трэк падтрымкі.
Кантакты і дадатковая інфармацыя
Падача заявак і дакументацыя: byculture.org/artpower_belarus
Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org