ArtPower Belarus працягне падтрымліваць незалежную беларускую культуру

ArtPower Belarus працягне падтрымліваць незалежную беларускую культуру

Увесну 2025 года ArtPower Belarus, маштабная праграма, што фінансуецца Еўразвязам, працягне працу па спрыянні захаванню і развіццю незалежнай беларускай культуры. Абапіраючыся на добрыя вынікі, атрыманыя цягам рэалізацыі першай эдыцыі ArtPower Belarus (2022-2024), Еўракамісія прыняла рашэнне прадоўжыць праграму.

Асноўны фармат працы ArtPower Belarus — наўпроставая падтрымка беларускіх творцаў і дзеячаў культуры ў распрацоўцы і рэалізацыі іх праектаў праз конкурс грантавых заявак. Удзельнічаць змогуць як сталыя, так і зусім новыя культурніцкія ініцыятывы, а таксама асобныя творцы. Механізм конкурснага адбору і ўсе дэталі праграмы будуць абвешчаныя пасля афіцыйнага запуску ArtPower Belarus увесну 2025 года.

Праграма працягне рэалізоўвацца сумесна Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры. Падчас цяперашняй эдыцыі ArtPower Belarus, якая набліжаецца да завяршэння, прафінансаваныя 83 творчыя праекты беларусаў па абодва бакі мяжы і вылучаныя 57 грантаў мабільнасці, якімі скарыстаўся 231 чалавек.

Паглядзець галерэю падтрыманых праектаў, якія рэалізаваліся дзякуючы ArtPower Belarus, можна ТУТ.

Таксама паглядзіце

Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …

Увосень 2020 года, калі незалежны культурніцкі сектар сутыкнуўся з рэпрэсіямі, стратай інстытуцый і рэсурсаў, вымушанай эміграцыяй, была заснаваная Беларуская Рада культуры. З …