Архіў

#ByCultureGlobal — Дні беларускай культуры

Наша кампанія прыцягнення ўвагі да беларускай культуры ў 2022 годзе. Агульным слоганам святаў сталі словы Belarus Must Go On. Беларускія выстаўкі, канцэрты, спектаклі, кінапаказы праходзяць па ўсім свеце. Беларусь жыве там, дзе жывуць беларусы. І мы можам доўжыць нашу краіну, фармаваць нацыю праз адметны інструментарый, які дае культура.

Мапа свята яднае больш як 100 імпрэзаў у 37 гарадах 16 краінаў.

Group 135 (2)

Артысты Перамогі

Кампанія ў падтрымку музыкаў, якія нягледзячы на небяспеку рэпрэсій дэманструюць грамадзянскую пазіцыю і натхняюць беларусаў сваёй творчасцю. У межах кампаніі адбыліся дзесяткі канцэртаў у Беларусі і свеце, зняты дакументальны міні-серыял і заснаваны медыяпраект.

Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў

Rectangle 13

#FREEPUSHKIN

Алесь Пушкін – мастак, рэстаўратар і перформер. Быў арыштаваны за партрэт удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. За яе, а таксама выявы іншых беларускіх дзеячаў Другой сусветнай вайны і рэмэйк уласнага перформанса з тачкай гною «Падарунак прэзідэнту» Алеся асудзілі да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў

Group 135 (3)

#stopBTRС

Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу».

Group 135 (4)

#FREEIRDORATH

Кампанія ў падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath і іх сяброў, затрыманых 2 жніўня на лецішчы пад Мінскам. Лідары гурта Надзея і Уладзімір Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 гады калоніі. Бо гралі на вуліцах падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў

Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў

Rectangle 13 (1)

Міжнародны тыдзень беларускай культуры

Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры.

Стыкерпакі для Viber
Стыкерпакі для Telegram
Прынты, плакаты, лагатыпы

Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў

Rectangle 13 (2)

#BelarusWithUkraine

Instagram: belarus_with_ukraine
Facebook: BelarusWithUkraine
X: Belarus_Ukraine
Telegram BY: BelarusWithUkraine
Telegram UA: BelarusWithUkraine_UA

З пачатку сакавіка 2022 года, пасля жорсткага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, мы дакументуем гісторыю дапамогі, падтрымкі, супрацоўніцтва беларусаў і ўкраінцаў у драматычных умовах вайны.

Rectangle 13 (3)

#StopFakeListapad

Разам з супольнасцю беларускіх спецыялістаў у сферы кіно мы ініцыявалі кампанію па пазбаўленні Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” акрэдытацыі ў FIAPF — Міжнароднай федэрацыі асац ыяцый кінапрадзюсараў. І дамагліся пазітыўнага выніку: кінафэст, рэпутацыя якога была скампраметавана ўладамі з-за палітычна матываванай змены дырэкцыі, пазбаўлены акрэдытацыі ў прэстыжнай міжнароднай арганізацыі.

Rectangle 13 (4)

Таксама паглядзіце

Агульная сітуацыя: коды адсутнасці Літаратура. Вертаграды і вертаградары белліту Беларускае кіно: ліст чакання Тэатр: рух у расійскую тэатральную прастору Музыка: Поп & …

Болевыя кропкі і салодкія мары сучаснай беларускай арт-крытыкі. Даўно мінуў час, калі арт-крытыкі былі хоць у нейкім фаворы. Літаратуру называюць “нішавым прадуктам”, …