Архіў вакансій

магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Фінансавы менеджар”. Заяўкі да 25 студзеня

Назва пазіцыі: Фінансавы менеджар

Месца працы: Вільня, Літва
Тып кантракта: Працоўная дамова
Меркаваная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Працягласць кантракта: 36 месяцаў
Занятасць: 90%
Тэрмін падачы заявак: Да 25 студзеня 2025 года

Апісанне пазіцыі:

Кіраванне фінансавымі аспектамі часткі праекта, якую рэалізуе Беларуская Рада культуры, уключна з кіраваннем бюджэтам, забеспячэннем адпаведнасці фінансавым патрабаванням Еўразвязу і падрыхтоўкай дакладнай фінансавай справаздачнасці. Роля патрабуе цеснага супрацоўніцтва з фінансавым менеджарам Дацкага інстытута культуры для каардынацыі і сінхранізацыі ўсіх фінансавых дзейнасцяў праекта.

Абавязкі і адказнасць:

  • Распрацоўка, кіраванне і маніторынг бюджэту БРК у межах праекта з забеспячэннем эфектыўнага размеркавання рэсурсаў і ў адпаведнасці з фінансавымі рэкамендацыямі Еўразвязу;
  • Распрацоўка і рэалізацыя ўнутраных працэдур фінансавага менеджменту для забеспячэння празрыстасці, адказнасці і адпаведнасці патрабаванням праекта;
  • Адсочванне грашовых патокаў, прагназаванне фінансавых тэндэнцый і рэкамендацыі па змяншэнні рызыкаў;
  • Падрыхтоўка і прадстаўленне фінансавых справаздач (штомесячных, квартальных і гадавых) па частцы БРК, уключна з каардынацыяй з агульнай справаздачнасцю па праекце, якой кіруе Дацкі інстытут культуры;
  • Складанне кантрактаў і актаў для супрацоўнікаў і экспертаў, прыцягнутых БРК, і кіраванне імі, апрацоўка ўсіх праектных плацяжоў (у тым ліку заработная плата і кантракты на паслугі);
  • Падрыхтоўка фінансавых прагнозаў і кансультаванне праектнага менеджменту па карэкціроўцы бюджэту;
  • Арганізацыя складання і падтрымкі фінансавых дакументаў для праверак выдаткаў і аўдытаў, забеспячэнне іх адпаведнасці патрабаванням Еўразвязу і донараў;
  • У адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам падрыхтоўка і падача ў банк фінансавых справаздач, звязаных з дзейнасцю БРК;
  • Каардынацыя з фінансавым менеджарам партнёрскай арганізацыі (Дацкі інстытут культуры) у рамках агульнага менеджменту FSTP.фінансавых працэсаў і справаздачнасці ў межах праекта;
  • Выкананне іншых даручэнняў кіраўніцтва праекта.

Неабходныя навыкі і досвед:

  • Не менш за 5 гадоў досведу працы ў фінансавым менеджменце і планаванні, у тым ліку 3 гады працы з праектамі, якія фінансуюцца Еўразвязам;
  • Веданне The Practical Guide to Contract Procedures for European Union External Actions;
  • Досвед працы з культурніцкімі ці грамадскімі праектамі;
  • Выдатныя аналітычныя здольнасці і ўважлівасць;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, веданне праграм для фінансавага менеджменту, веданне асноваў бяспекі захавання і перадачы дадзеных і валоданне сродкамі іх абароны;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Парадак падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: [email protected].
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: [email protected].
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра …

Маштабная праграма спрыяння беларускай культуры “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва” стартавала ў канцы 2022 года і доўжылася …