- Article 19 – Міжнародная арганізацыя, абараняе свабоду слова і доступ да інфармацыі. Ініцыюе і далучаецца да публічных кампаній, прысвечаных праблемам парушэнняў галіне свабоды слова і правоў чалавека.
- Freemuse – Незалежная арганізацыя, прысвечаная свабодзе музычнага выказвання. Адвакатуюць інтарэсы пераследуемых музыкантаў.
- Artists at Risk – Арганізацыя Artist at Risk (AiR) – міжнародная арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і абаронай культурных дзеячаў, якія знаходзяцца пад пагрозай або пераследуюцца. Арганізацыя Artist at Risk прапануе наступныя віды падтрымкі:
- Рэлакацыя: AiR дае творцам часовы прытулак (рэзідэнцыі ці жылое памяшканне, дзе мастак можа працаваць ў бяспецы).
- Фінансавая падтрымка: гранты, стыпендыі.
- TransArtists – Арганізацыя TransArtists прадастаўляе мастакам доступ да базы міжнародных рэзідэнцый, фестываляў і грантаў.
- Res Artis – Міжнародная сетка рэзідэнцый для мастакоў, пісьменнікаў і куратараў, якая прадстаўляе платформу і рэсурсы для пошуку і доступу да праграм рэзідэнцый па ўсім свеце. Яны збіраюць больш за 700 членаў з больш чым 80 краін, забяспечваючы абмен ідэямі, вопытам і супрацоўніцтва, і даюць інфармацыю аб розных магчымасцях рэзідэнцый, фінансаванні і грантах. Res Artis таксама арганізуе канферэнцыі і семінары, садзейнічаючы развіццю міжнароднай мабільнасці ў сферы мастацтва і культуры
- On the Move – Гэта платформа, якая спецыялізуецца на абмене інфармацыяй і падтрымцы міжнароднай мабільнасці ў сферы мастацтва і культуры. Яна была створана ў 2002 годзе і дае каштоўныя рэсурсы і магчымасці для мастакоў, куратараў і арганізацый, якія імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва і культурнага абмену. On the Move прапануе шырокую базу дадзеных аб магчымасцях міжнароднай мабільнасці, такіх як рэзідэнцыі, гранты, стажыроўкі, канферэнцыі і фестывалі.
Арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека і дапамогай дзеячам культуры
- Хельсінскі фонд па правах чалавека – Абарона правоў чалавека, маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, дапамога ахвярам парушэнняў правоў чалавека, падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў.
- Міжнародная федэрацыя кінаархіваў (FIAF) – Захаванне і архіваванне кінафільмаў, дапамога ў аднаўленні і каталогізацыі кінаархіваў, падтрымка даследаванняў у галіне кіно.
- Index on Censorship – Змаганне з цэнзурай і абарона свабоды выказвання, падтрымка журналістаў і дзеячаў культуры, якія падвяргаюцца пераследам, маніторынг парушэнняў свабоды слова.
- PEN International – Міжнародная літаратурная асацыяцыя, якая абараняе свабоду слова і правы пісьменнікаў. Юрыдычная і інфармацыйная падтрымка, адвакацыя інтарэсаў пераследуемых пісьменнікаў і літаратараў, маніторынг.
- Беларускі ПЭН – Cябар Міжнароднага ПЭН-клуба, займаецца маніторынгам парушэнняў свабоды слова і правоў дзеячоў культуры: сочыць за сітуацыяй у сферы культуры, кожныя два тыдні публікуе хронікі парушэнняў правоў, а таксама робіць на падставе гэтага маніторынгу аналітычныя справаздачы. З’яўляецца арганізатарам літаратурных прэмій, фестывалей і інш.
Дапамога палітвязням і іх сем’ям
- Вольныя (Volnyja) – Дапамога былым палітвязням у сацыяльнай адаптацыі, псіхалагічная падтрымка, юрыдычная дапамога, дапамога ў пошуку працы і жылля.
- Fundacja Humanosh – Комплексная дапамога пацярпелым беларусам, уключаючы юрыдычную, псіхалагічную і гуманітарную дапамогу.
- Фонд “Краіна Для Жыцця” – Дапамога палітвязням і іх сем’ям, матэрыяльная дапамога, юрыдычная дапамога, псіхалагічная падтрымка.
- Медыя-праект “Палітвязынка” – Інфармацыйная падтрымка палітвязням і рэпрэсаваным жанчынам.
- АЧК-Беларусь – Дапамога палітвязням-анархістам і антыфашыстам.
- Праваабарончы цэнтр “Вясна” – Праваабарончая дапамога, дакументаванне катаванняў, жорсткага абыходжання.
- Гарачая лінія (падтрымка, дапамога, кансультаванне):
Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот | https://t.me/ViasnaSOS | https://t.me/SOSViasna
Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: https://t.me/zvarot96 | [email protected]
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: https://t.me/ViasnaDOC
Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: https://t.me/Viasnainfo | [email protected]
- Гарачая лінія (падтрымка, дапамога, кансультаванне):
- INeedHelpBY – Аказвае прадуктовую дапамогу тым, хто мусіў экстранна эвакуявацца з Беларусі. Старонка ў ФБ.
Дапамога бежанцам і мігрантам
- Прававая ініцыятыва – Юрыдычныя кансультацыі па пытаннях міграцыі, бяспекі, пагрозы дэпартацыі або затрымання. Ананімная платформа для зваротаў.
- Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве – Падтрымка беларускай моладзі, дапамога ў адаптацыі і інтэграцыі ў Польшчы.
- Мультыкультурны цэнтр у Варшаве – Інфармацыйная і інтэграцыйная падтрымка для беларусаў у Варшаве.
- Fundacja „Białorusini w Łódzkim” – Дапамога беларусам у Лодзі і наваколлях, падтрымка беларускай культуры і мовы.
- Фонд Оцалене – Дапамога бежанцам і мігрантам у Польшчы, юрыдычная дапамога, дапамога ў пошуку жылля і працы, моўныя курсы.
- Partyzanka – Юрыдычныя і візавыя кансультацыі для беларускіх бежанцаў.
- Free Belarus Center – Юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі для беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій.
- Legal Hub – Бясплатная юрыдычная дапамога па розных пытаннях, звязаных з знаходжаннем у Польшчы.
- DAPAMOGA – Дапамога рэпрэсаваным беларусам, якія пераехалі ў Літву, у адаптацыі да жыцця ў гэтай краіне.
- Фонд для мігрантаў DOBRY START ім. А.Г. Фараха – Бясплатныя курсы польскай мовы, кансультацыі па легалізацыі і працаўладкаванні, кар’ернае кансультаванне, псіхалагічная дапамога (на розных мовах). На базе Фонду працуе Цэнтр падтрымкі жанчын, які акром іншага працуе з пытаннямі хатняга гвалту і праводзіць інтэграцыйныя заняткі для дзяцей. Больш інфармацыі на старонцы ў ФБ.
- Фонд “Запад-Усход Дапамога” (Fundacja Zachód-Wschód Wsparcie) – Актыўны, доўгатэрміновы праект, накіраваны на падтрымку і комплексную дапамогу мігрантам з Усходняй Еўропы, у прыватнасці з Украіны і незалежнай Беларусі. Шмат інтэграцыйных праграмаў для дзяцей і падлеткаў.
- Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава – Адвакацыя правоў чалавека, адукацыя ў сферы правоў чалавека, школа лічбавай бяспекі.
- Асацыяцыя беларусаў Razam – Дапамога беларусам у Нямеччыне (бясплатнае кансультаванне па пытаннях легалізацыі ў Нямеччыне, атрымання міжнароднай абароны, візавых пытаннях), дапамога ўцекачам у Польшчы (магчымасць спыніцца ў часовым прытулку), фінансавая падтрымка палітвязьняў і іх сем’яў.
Старонка ў ФБ. - Цэнтр Беларускай Салідарнасці – Юрыдычнае і візавае кансультаванне (легалізацыя знаходжання ў Польшчы, атрыманне міжнароднай аховы ў Польшчы, процідзеянні дыскрымінацыі/моббінгу з боку польскіх дзяржаўных органаў і працадаўцаў і шматлікія іншыя юрыдычныя пытанні). Таксама на базе ЦБС працуе школка для дзяцей з Украіны і Беларусі.
- Беларускі дом – Фінансавая дапамога, візавая падтрымка, медыцынская і рэабілітацыйная дапамога, псіхалагічная дапамога, збор дзетак у школу, летнікі, адукацыйныя цыклы, інтэграцыйныя праграмы, курсы польскай мовы.
Іншая дапамога
- BY_Help – Фінансавая дапамога пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, кампенсацыя штрафаў, дапамога ў аплаце адвакатаў.
- Dissidentby – Матэрыяльная падтрымка, збор сродкаў для перадач палітвязням, дапамога ў працаўладкаванні.
- Politzek.me – Платформа падтрымкі палітвязняў, магчымасць дапамагчы грашова і даведацца пра іх сітуацыю.
- Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі – Маніторынг парушэнняў правоў чалавека, юрыдычная падтрымка ахвяраў катаванняў.
- BYSOL – Фінансавая і арганізацыйная падтрымка рэпрэсаваных, дапамога ў рэлакацыі і адаптацыі.
- Адно Акно – Дапамога беларусам у цяжкіх жыццёвых сітуацыях, юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі.
- Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе – Дапамога беларускім уцекачам у Чэхіі.
- Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» – Комплексная падтрымка беларускіх рэлакантаў і рэпрэсаваных.
- еЗдароўе – Медыцынская дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям.