Збор @radakultury завяршыўся, фінальная сума склала €4,341.45.
Усе сродкі будуць перададзены Ніне для кампенсацыі выдаткаў на лячэнне і апеку. Дзякуем кожнаму, хто далучыўся да гэтай важнай справы!
Як яшчэ можна дапамагчы?
Вы можаце падтрымаць мастачку, набыўшы яе працы на выставе «КРОК НАСУСТРАЧ», якая праходзіць зараз у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве да 22 кастрычніка (ul. Foksal 11), пасля частка твораў будзе прададзеная, а сабраныя сродкі пойдуць мастачцы. Або праз набыццё кніг Дзмітрыя Строцава.
Нагадаем, што Ніна Маргаева, мастачка і педагог, змагаецца з цяжкай і невылечнай хваробай — БАС, што робіць яе жыццё асабліва складаным. Ваш унёсак — гэта крок насустрач, які мае вялікае значэнне.
Разам мы мацнейшыя!