У межах праекту “Васьміног” падрыхтаваныя 15 ролікаў для падлеткаў, у якіх факты па гісторыі і культуры Беларусі падаюцца не так, як у школе. Над кожным з выпускаў працавала каманда журналістаў у супрацы з вядомымі дзеячамі культуры. Сярод аўтараў – Наталля Бібікава, Ілля Бажко, Дзяніс Марціновіч, Тарас Тарналіцкі і многія іншыя. Для стварэння некаторых відэа выкарыстоўваліся інавацыі і візуалізацыі штучнага інтэлекту.
“Мы са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь”, – гавораць стваральнікі відэа.
Кожны з матэрыялаў прысвечаны такім з’явам, як кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура – тэмы, якія практычна не адлюстраваныя ў афіцыйнай школьнай праграме. Таму відэа выконвае асветніцкую ролю, фармуе ў дзяцей адкрытасць да здабыткаў беларускай культуры.
Праглядзець адукацыйны цыкл можна тут.
Адукацыйны серыял “Пра гэта не раскажуць у школе” ствараўся Кацяй Барушка, Яўгенам Шапчыцам. За распрацоўку канцэпцыі і беларусацэнтрычнасць праекта адказвала Беларуская Рада культуры.