repressions

Рэпрэсіі

Сітуацыя з палітвязнямі і дзеячамі культуры ў Беларусі

Увосень 2020 года Беларуская Рада культуры ў адказ на масавыя рэпрэсіі, у тым ліку сярод дзечаў культуры, арганізавала службу дапамогі рэпрэсаваным творцам. Лік рэпрэсаваных у Беларусі за гэты час перасягнуў 40000 чалавек, больш за паўмільёна беларусаў вымушаныя былі з’ехаць з краіны пад пагрозай крымінальнага пераследу. Лічба палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх калоніях і турмах, увесь гэты час вагаецца ў межах 1000-1500 чалавек. І каля 10% з іх звязаныя са сферай культуры. З 2020 года спецыялісты з нашага кірунка дапамогі:
  • апрацавалі 2200+ зваротаў,
  • правялі 1400+ кансультацый,
  • падрыхтавалі 370+ рэкамендацый для віз і гуманітарных дазволаў на жыхарства.
Таксама 650+ чалавек атрымалі фінансавую або псіхалагічную дапамогу. Калі вы дзеяч/ка культуры і маеце патрэбу ў псіхалагічнай, юрыдычнай ці іншай дапамозе, можаце напісаць на адрас:rada_help@byculture.org Больш пра кірунак дапамогі.

Што можа зрабіць міжнародная супольнасць

Дзеячы культуры пакараныя за захаванне мовы, памяці і сэнсаў. Іх пераслед — гэта не толькі праблема правоў чалавека, але і культурніцкая надзвычайная сітуацыя.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі, культурніцкія інстытуты і дэмакратычныя ўрады:

  • публічна асудзіць рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры ў Беларусі;
  • патрабаваць неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку са сферы культуры;
  • падтрымліваць механізмы рэабілітацыі і міжнароднай абароны для пераследаваных дзеячаў культуры;
  • умацоўваць культурніцкую салідарнасць, узмацняючы беларускія галасы культуры ў выгнанні.

Наступныя гісторыі палітвязняў з асяроддзя культуры яскрава паказваюць жорсткасць рэпрэсій і заслугоўваюць міжнароднай увагі.

1. Пераслед за творчасць

Гэтыя выпадкі паказваюць рэакцыю рэжыму на свабоду слова, песні і творчыя выказванні. Людзей судзяць за іх творы, якія становяцца сімвалам пратэсту і надзеі.

2. Зняволенне нягледзячы на сур’ёзныя хваробы або ўзрост

Утрымліванне людзей з цяжкімі хваробамі ці ў сталым узросце без належнай меддапамогі вядзе да пагаршэння здароўя і пакут.

  • Вячаслаў Арэшка, гісторык і культуралог: асуджаны на 8 гадоў калоніі, мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, амаль не бачыць, але яму адмаўляюць у прызнанні інваліднасці. 
  • Уладзімір Гундар, краязнавец і грамадскі актывіст: асуджаны на 20 гадоў калоніі, мае цяжкія хваробы, яму адмаўляюць у меддапамозе. Мае інваліднасць, часткова страціў слых у турме.

3. Інтэлектуальны і грамадзянскі супраціў: вядомыя грамадскія асобы

Гэтыя людзі прадстаўляюць культурніцкую, адукацыйную і экспертную супольнасці. Улада вядзе мэтанакіраваную кампанію супраць іх.

  • Алег Хаменка, беларускі музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар гурта “Палац”: асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за асветніцкую дзейнасць.
  • Аляксей Кузьмін, саліст гурта «Закон Гука»: асуджаны на 7 гадоў.
Імя, прозвішча Культурніцкая дзейнасць Прысуд
Аліневіч Ігар Пісьменнік, актывіст анархістскага руху Асуджаны 22 снежня 2021 года да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Алфёрава Нэлі Рамесніца, мастачка і літаратарка Асуджаная 3 чэрвеня 2024 года да прымусовага накіраваная на псіхіятрычнае лячэнне
Арэшка Вячаслаў Архівіст, культуразнаўца, гісторык, грамадскі дзеяч Асуджаны 5 студзеня 2023 года да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Бабарыка Эдуард Кіраўнік краўдфандынгавых пляцовак падтрымкі культурніцкіх ініцыятываў Ulej i MolaMola Асуджаны 5 ліпеня 2023 года да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Бойка Яўген Гісторык, этнограф Асуджаны 12 чэрвеня 2025 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Васільеў Вадзім Асвятляльнік у тэатры ”Лялька” Асуджаны 11 лістапада 2022 года да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Вярбіцкі Іван Мастак, аніматар, рэжысёр відэамантажу Асуджаны 15 сакавіка 2021 года да 10 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Герасімовіч Чэслаў Музыка гурта ”Ведьма” Асуджаны 9 снежня 2024 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Глушкоў Яўген Музыка Асуджаны 20 студзеня 2023 года да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Гундар Уладзімір Краязнаўца Асуджаны 20 траўня 2021 года да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дуднікаў Ягор Актор агучкі Асуджаны 27 снежня 2021 года да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Здаравеннаў Вадзім Фатограф Асуджаны 10 лістапада 2025 года да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Івашын Дзяніс Паэт, журналіст Асуджаны 14 верасня 2022 года да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Ільяш Ігар Пісьменнік, журналіст Асуджаны 5 верасня 2025 года да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Краўчук Васіль Комік, актор Асуджаны 7 лютага 2022 года да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, 17 снежня 2024 года рашэнне суда было заменена на пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Кузьмін Аляксей Саліст гурта ”Закон Гуку” Асуджаны 18 верасня 2023 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Навагродскі Аляксей Пісьменнік Асуджаны 29 снежня 2023 да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Падрэз Дзмітрый Стрыт-арт мастак Асуджаны 15 сакавіка 2022 да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пазнякевіч Валерый Паэт, бард Асуджаны 14 жніўня 2025 да 3 гадоў абмежавання волі ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу
Палынская Ціна Аўтарка нон-фікшн літаратуры Асуджаная ў 2026 да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Піткевіч Паліна Пісьменніца, акторка, журналістка Асуджаная 7 сакавіка 2025 да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Пугачоў Цімафей Бубнач Асуджаны 29 студзеня 2026 года да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Савін Уладзіслаў Прадзюсар, блогер, паэт Асуджаны 26 кастрычніка 2022 да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Сацук Сяргей Пісьменнік-фантаст, журналіст Асуджаны 26 кастрычніка 2022 да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Стэфановіч Расціслаў Дызайнер, архітэктар Асуджаны 19 ліпеня 2021 да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Сычоў Алег Друкар Асуджаны 4 кастрычніка 2024 да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Трашчынскі Юрый Гукарэжысёр Асуджаны 4 траўня 2026 года да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Францкевіч Аляксандр Пісьменнік, актывіст анархістскага руху Асуджаны 6 верасня 2022 да 17 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Хаменка Алег Музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар гурта ”Палац",Асуджаны 4 сакавіка 2026 да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Цюшкевіч Ягор Музыка, супрацоўнік лялечнага тэатра Асуджаны 19 снежня 2024 года да 6 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Шаляпіна Аксана Мастачка Асуджаная ў лістападзе 2025 года да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Якаўлева Ірына Мецэнатка, валанцёрка Асуджаная 19 сакавіка 2026 года да 8 галоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Бачурынская Наталля Фатографка Асуджаная 13 студзеня 2026 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Вабішчэвіч Іван Музыка Асуджаны 10 снежня 2024 года да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Краўцоў Кірыл Заснавальнік унікальнай арт-вёскі Чырвоны Кастрычнік" арт-менеджэр
Крук Ганна Мастачка Асуджаная 8 лютага 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Лепушэнка Максім Рэдактар і адміністратар беларускай Вікіпедыі Асуджаны 8 жніўна 2025 года да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Мандзік Дар'я Архітэктарка Асуджаная 28 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Масалевіч Міхаіл Экскурсавод, краязнаўца Асуджаны 26 лютага 2026 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Палонскі Ілля Архітэктар Асуджаны 28 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Таленец Алена Фатографка Асуджаная ў 2026 годзе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Фамін Дзмітрый Гукарэжысёр Асуджаны 29 кастрычніка 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Харытонава-Крыжэвіч Наталля Рамесніца, дызайнерка ўпрыгожванняў Асуджаная 9 жніўня 2024 года да 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Церашкова Алена Пісьменніца, хірург Асуджаная 20 чэрвеня 2024 года да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")"
Ашурка Аляксандра Харэографка, заснавальніца Devil Dance studio Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Барсукова Алена Акторка, рэжысёрка, педагог па сцэнічнай мове і акцёрскаму майстэрству Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Вольскі Анатоль Арганізатар культурных мерапрыемстваў, музыка, дыджэй Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Гаўрылавец Віктар Папулярызатар беларускай мовы, фізік Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Грабіцкі Войцэх Харэограф, педагог Асуджаны 21 лістапада 2025 года да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Дзяўдзера Святлана Рэдактарка Асуджаная ў 2026 годзе па ч. 1 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Каралёва Святлана Артыстка, музыка, настаўніца музычных дысцыплін Асуджаная ў 2026 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4, тэрмін невядомы
Лаўрыновіч Павел Краязнаўца Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Логвін Валянціна Старшыня зліквідаванага Цэнтра украінскай культуры “Січ” у Мінску Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Лук'янава Таццяна Музыка, музыказнаўца, салісткай камернага аркестра, выкладчыца танцаў Асуджаная ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Манкевіч Сцяпан Комік, вядучы мерапрыемстваў Асуджаны 26 снежня 2024 па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Монзуль Уладзімір Архівіст Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Навумовіч Уладзімір Бас-гітарыст кавер-гурта BAND 777 Асуджаны 29 ліпеня 2024 года па ч. 1 арт. 368 і ч. 3 арт. 361-1 КК, тэрмін невядомы
Пашкевіч Павел Вядучы мерапрыемстваў Асуджаны 31 ліпеня 2024 па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Пажарыцкі Аляксандр Баяніст, выкладчык Асуджаны ў 2025 годзе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Пажарыцкая Лілія Баяністка, выкладчыца Асуджаная ў 2025 годзе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Равяка Руслан Літаратар, перакладчык, журналіст Асуджаны ў 2025 годзе па ч. 2 арт. 361‑4 КК, тэрмін невядомы
Рапавец Марына Выкладчыца музычных дысцыплін, кіраўнічка ансамблю Pretty bend"" Асуджаная ў 2025 годзе па арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Салажэнцаў Сяргей Танцор-аматар, прызёр танцавальных конкурсаў Асуджаны ў 2025 годзе да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, тэрмін невядомы
Сачыўка Дзмітрый Музыка, фатограф Асуджаны 22 ліпеня 2024 года па ч. 1 арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Сітнік Вольга Аўтарка артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, рэдактарка беларускай Вікіпедыі Асуджаная ў 2025 годзе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Скобнікава Злата Фатографка Асуджаная ў 2026 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Старавойтаў Яўген Краязнаўца, стваральнік блога Магілёўскія хронікі"" Асуджаны ў 2025 годзе па ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, тэрмін невядомы
Трубчык-Дзівакова Настасся Бібліятэкарка Асуджаная ў 2025 годзе па арт. 342 КК, тэрмін невядомы
Явід Кацярына Акторка Асуджаная 12 жніўня 2025 года да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія")
Яноўская Вераніка Спявачка, выкладчыца вакала, уладальніца мастацкай школы Артвакал" сузаснавальніца ансамблю "Па-Дзея""
Яўмененка Віктар Папулярызатар беларускай гісторыі і культуры Асуджаны ў 2026 годзе па ч. 3 арт. 361 КК да пазбаўлення волі, тэрмін невядомы
Бабіцкі Зміцер Арт-менеджэр, грамадскі дзеяч, сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы ”Склад бутэлек” Асуджаны 14 верасня 2026 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Казючыц Інга Арт-менеджэрка Затрыманая 10 лютага 2026 года
Ларычаў Алег Арт-менеджэр, стрыт-арт мастак Затрыманы ў снежні 2025 года. Знаходзіцца ў СІЗА-1
Малашэнкаў Сямён Арт-менеджэр Затрыманы ў лістападзе 2025 года
Салаш Сяргей Арт-менеджэр, грамадскі дзеяч, сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы “Склад бутэлек” Асуджаны 14 верасня 2026 года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Таксама паглядзіце

Увосень 2020 года, калі незалежны культурніцкі сектар сутыкнуўся з рэпрэсіямі, стратай інстытуцый і рэсурсаў, вымушанай эміграцыяй, была заснаваная Беларуская Рада культуры. З …

Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Прыём заявак адкрываецца 24 верасня 2026 года і працягнецца …