by

Вынікі трэцяга кола Трэка 2. Творчыя праекты праграмы ArtPower Belarus

Праграма ArtPower Belarus падвяла вынікі трэцяга кола конкурснага адбору па Трэку 2. Творчыя праекты. Падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай культуры.

У межах конкурснага кола было пададзена 99 заявак: 49 на MINI-гранты і 50 на MIDI-гранты. У выніку былі падтрыманыя 14 праектаў у фармаце MINI-грантаў і 10 праектаў у фармаце MIDI-грантаў.

З улікам папярэдніх конкурсных этапаў у межах бягучай эдыцыі праграмы па Трэку 2 агулам падтрыманыя 74 праекты.

Абраныя праекты ахопліваюць 10 сектараў беларускай культуры: перфарматыўныя мастацтвы; кіна- і тэлевізійнае мастацтва; музыка і аўдыёмастацтва; новыя медыя і прасоўванне культуры; візуальныя мастацтвы і дызайн; літаратура і выдавецкая справа; спадчына і традыцыйная культура; адукацыя, асвета і даследаванні ў культуры; менеджмент культурніцкіх падзей; супольнасці і прафесійныя аб’яднанні.

Падтрыманыя ініцыятывы будуць рэалізоўвацца ў межах Трэка 2, накіраванага на развіццё і ўвасабленне творчых праектаў у розных галінах беларускай культуры. Інфармацыя пра публічныя праекты і вынікі іх рэалізацыі будзе паступова з’яўляцца на сайце і ў сацыяльных сетках ArtPower Belarus.

Што далей

Наступнае кола Трэка 2. Творчыя праекты распачнецца ўвосень 2026 года. Падрабязная інфармацыя пра тэрміны, умовы ўдзелу і падачу заявак будзе апублікаваная асобна.

З пытаннямі можна звяртацца па электроннай пошце: info@artpowergrants.org.

Таксама паглядзіце

Праграма ArtPower Belarus падвяла вынікі трэцяга кола конкурснага адбору па Трэку 2. Творчыя праекты. Падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай …

Літаратура: У чаканні вялікай прозы Кіно: Перамога ў Кракаве і паўсюдныя «экстрэмісты» Тэатр: У кіраўніцтве – сілавікі, у рэпертуары – вайна. Але …