Frame 397

Праграма ArtPower Belarus працягваецца: прыём заявак на грантавы конкурс адкрыты

ArtPower Belarus запускае працяг конкурснай праграмы для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў. У межах новага этапу, які будзе доўжыцца з 2025 да 2027 года, аб’яўлены новыя колы грантавага конкурсу для прадстаўнікоў незалежнай беларускай культуры ў двух напрамках — арганізацыйнае развіццё і крэатыўныя праекты. 

Падрабязней пра праграму, умовы ўдзелу і карысныя дакументы — на галоўнай старонцы ArtPower Belarus.

*На банеры выкарыстана праца Анастасіі Рыдлеўскай. Instagram — @rydlevskaya_a.

Што такое ArtPower Belarus? 

Гэта маштабная праграма, якая з 2022 года спрыяе развіццю незалежнай беларускай культуры як унутры краіны, так і за яе межамі. Ініцыятыва рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам.

Агульная мэта праграмы — умацаванне ролі беларускай культуры як інструмента ўстойлівасці і трансфармацыі. ArtPower Belarus падтрымлівае творцаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія ствараюць культурніцкія прадукты з высокай мастацкай вартасцю, развіваюць супольнасці і культурніцкую інфраструктуру, садзейнічаюць адукацыі, інклюзіі, дыялогу і захоўваюць і ўмацоўваюць беларускую культурную ідэнтычнасць унутры краіны і за мяжой. 

Чаго чакаць зараз? 

Праграма ArtPower Belarus працягнецца з 2025 па 2027 год і будзе дзейнічаць у трох трэках фінансавання. Усе яны заснаваныя на конкурсным прынцыпе: праекты будуць вызначаныя адборачнай камісіяй па выніках ацэнкі заявак.

Адкрытыя колы:

Трэк 1: Арганізацыйнае развіццё

Падтрымка для ўмацавання арганізацыйнай устойлівасці: развіццё каманды, інфраструктуры, унутраных працэсаў, стратэгічнага планавання, запуск новых праграм, камунікацыя і партнёрствы.

Сума гранта: ад 10 000 да 60 000 еўра
Бюджэт на бягучы кол: да 240 000 еўра

Старт прыёму заявак: 10 чэрвеня 2025
Дэдлайн падачы: 29 ліпеня 2025

Трэк 2: Крэатыўныя праекты

Падтрымка мастацкіх і міжсектаральных ініцыятываў: стварэнне новых культурніцкіх прадуктаў, правядзенне публічных падзей, мастацкія даследаванні, адукацыйныя і медыйныя фарматы.

Сума гранта: MINI  ад 3 000 да 10 000 еўра; MIDI  ад 10 000 да 60 000 еўра
Бюджэт на бягучы кол: да 400 000 еўра

Старт прыёму заявак: 10 чэрвеня 2025
Дэдлайн падачы: 15 ліпеня 2025

Трэк 3: Праекты ў асаблівых абставінах

Падтрымка тэрміновых ці надзвычайных ініцыятыў: у выпадку рэпрэсій, страт фінансавання або іншых ускладненняў.

Сума гранта: ад 1 000 да 10 000 еўра
Старт прыёму заявак: жнівень 2025 

Хто можа падавацца?

  • Беларускія творцы і дзеячы культуры, якія працуюць у Беларусі ці ў выгнанні;
  • Культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы;
  • Партнёрскія і міжсектаральныя праекты.

Інфасесіі ArtPower Belarus:

  • 25 чэрвеня — Трэк 2. Творчыя праекты. 16:30 Варшава, 17:30 Мінск / Вільнюс. Рэгістрацыя;
  • 26 чэрвеня — Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё. 16:30 Варшава, 17:30 Мінск / Вільнюс. Рэгістрацыя.

Падтрыманыя праекты 2023–2024

Падчас праграмы было атрымана 707 заявак, прафінансавана 140 праектаў і мабільнасцяў ў галіне літаратуры, тэатра, візуальнага мастацтва, кіно, музыкі, а таксама міжсектаральныя ініцыятывы. Прайшоў пілотны курс  школы арт-менеджменту, падрыхтаваныя два базавыя даследаванні культурніцкага поля а таксама шэраг аналітычных аглядаў, працавалі Рэсурсны цэнтр і Гасцёўня. Падрабязная інфармацыя.

Кантакты і дадатковая інфармацыя

Падача заявак і дакументацыя: byculture.org/artpower_belarus
Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org
Сачыце за абнаўленням ў сацыяльных сетках праграмыі: Instagram | Telegram

Таксама паглядзіце

Прадстаўнік Беларускай Рады культуры Аркадзь наведаў канферэнцыю Europeana, буйнейшага еўрапейскага агрэгатара культурнай спадчыны ў лічбавым выглядзе. Сярод мэтаў — усталяванне кантактаў для …

21 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 14 палітзняволеных з беларускіх турмаў. “Мы рады вітаць са свайго боку вызваленне некаторых палітвязняў, і спадзяёмся, …