Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Беларуская Рада культуры віншуе ўсіх са святамі!

2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, беларускія дзеячы культуры працягвалі працу і дасягалі значных поспехаў.

Сёлета разам з вамі мы ладзілі мноства культурніцкіх праектаў, рыхтавалі арт-менеджараў, гуртавалі беларускіх мецэнатаў, падтрымлівалі шматлікія ініцыятывы, дапамагалі дзеячам культуры ў цяжкай сітуацыі і рабілі многае іншае, каб беларуская культура заставалася жывой і актыўнай.

Дзякуй вам за падтрымку, за тое, што мы разам.

Мы зычым Вам спакойных і радасных святаў. Хай новы год прынясе ўсім нам доўгачаканыя перамены, новыя магчымасці і добрыя навіны.

Таксама паглядзіце

19 сакавіка з беларускіх турмаў і калоній пачалі вызваляць палітвязняў па спісе, які налічвае 250 асобаў. Сярод іх – 17 дзеячаў культуры.  …

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё. Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года …