магчымасці

Праграма ArtPower Belarus шукае кансультанта/кансультантку па маніторынгу і ацэнцы

ArtPower Belarus — шматгадовая праграма падтрымкі незалежнай беларускай культуры, якая рэалізуецца Беларускай Радай культуры разам з Дацкім інстытутам культуры пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Мы працуем над тым, каб:

  • умацоўваць незалежны культурны сектар Беларусі;
  • развіваць празрыстыя і бяспечныя механізмы падтрымкі;
  • будаваць сувязі паміж беларускімі і еўрапейскімі культурнымі ініцыятывамі;
  • спрыяць устойлівым мадэлям фінансавання і культурніцкай адвакацыі.

І цяпер мы шукаем кансультанта па маніторынгу і ацэнцы (M&E), які дапаможа нам лепш разумець, якія змены стварае праграма, і што мы можам зрабіць яшчэ лепш.

Што будзе ўваходзіць у задачы:

  • Распрацаваць падыход да ацэнкі ўплыву, які аб’ядноўвае колькасныя і якасныя дадзеныя;
  • Выкарыстоўваць outcome harvesting або падобныя метады для фіксацыі значных зменаў; 
  • Ацаніць прагрэс па ключавых выніках і індыкатарах;
  • Прапанаваць рэкамендацыі для паляпшэння працы праграмы і планавання.

Вынікі, якія чакаем:

  • Старт працы — студзень 2026;
  • Прамежкавая аналітычная справаздача — у красавіку 2026;
  • Фінальная ацэнка — у лістападзе 2027.

Чакаем, што вы:

  • Маеце мінімум 5 гадоў досведу ў ацэнцы праграм або якасных даследаваннях;
  • Працавалі з культурніцкімі праграмамі або праграмамі грамадзянскай супольнасці;
  • Разумееце кантэкст беларускай і рэгіянальнай культуры;
  • Валодаеце аналітычнымі метадамі і ўмееце структуравана пісаць;
  • Вольна валодаеце беларускай і англійскай мовамі;
  • Падзяляеце прынцыпы этыкі і бяспечнай працы з дадзенымі.

Каб падацца:

Дашліце да 30 лістапада 2025 на info@artpowergrants.org ліст з пазнакай “Кансультант па маніторынгу і ацэнцы”:

  • Кароткі матывацыйны ліст;
  • CV, і партфоліа.

Мы вельмі чакаем пазнаёміцца з вашым досведам і ідэямі — і разам зрабіць ArtPower Belarus яшчэ больш значным і карысным для культуры.

Таксама паглядзіце

Адной са сфераў зацікаўленасці нашай арганізацыі з’яўляецца вывучэнне сістэмаў фінансавання культуры, што склаліся ў розных краінах. Так, з гэтай мэтай мы ініцыявалі …

Літаратура: Бяспроззе Нацыянальнай літпрэміі і рост актыўнасці за мяжой Кіно: Самаідэнтыфікацыя і прапаганда Тэатр: Кактэйль з рэпрэсій і абмежаванага пазітыву Музыка: Новыя …