ArtPower Belarus запускае працяг конкурснай праграмы для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў. У межах новага этапу, які будзе доўжыцца з 2025 да 2027 года, аб’яўлены новыя колы грантавага конкурсу для прадстаўнікоў незалежнай беларускай культуры ў двух напрамках — арганізацыйнае развіццё і крэатыўныя праекты.
Падрабязней пра праграму, умовы ўдзелу і карысныя дакументы — на галоўнай старонцы ArtPower Belarus.

Што такое ArtPower Belarus?
Гэта маштабная праграма, якая з 2022 года спрыяе развіццю незалежнай беларускай культуры як унутры краіны, так і за яе межамі. Ініцыятыва рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам.
Агульная мэта праграмы — умацаванне ролі беларускай культуры як інструмента ўстойлівасці і трансфармацыі. ArtPower Belarus падтрымлівае творцаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія ствараюць культурніцкія прадукты з высокай мастацкай вартасцю, развіваюць супольнасці і культурніцкую інфраструктуру, садзейнічаюць адукацыі, інклюзіі, дыялогу і захоўваюць і ўмацоўваюць беларускую культурную ідэнтычнасць унутры краіны і за мяжой.
Чаго чакаць зараз?
Праграма ArtPower Belarus працягнецца з 2025 па 2027 год і будзе дзейнічаць у трох трэках фінансавання. Усе яны заснаваныя на конкурсным прынцыпе: праекты будуць вызначаныя адборачнай камісіяй па выніках ацэнкі заявак.
Адкрытыя колы:
Трэк 1: Арганізацыйнае развіццё
Падтрымка для ўмацавання арганізацыйнай устойлівасці: развіццё каманды, інфраструктуры, унутраных працэсаў, стратэгічнага планавання, запуск новых праграм, камунікацыя і партнёрствы.
Сума гранта: ад 10 000 да 60 000 еўра
Бюджэт на бягучы кол: да 240 000 еўра
Старт прыёму заявак: 10 чэрвеня 2025
Дэдлайн падачы: 29 ліпеня 2025
Трэк 2: Крэатыўныя праекты
Падтрымка мастацкіх і міжсектаральных ініцыятываў: стварэнне новых культурніцкіх прадуктаў, правядзенне публічных падзей, мастацкія даследаванні, адукацыйныя і медыйныя фарматы.
Сума гранта: MINI ад 3 000 да 10 000 еўра; MIDI ад 10 000 да 60 000 еўра
Бюджэт на бягучы кол: да 400 000 еўра
Старт прыёму заявак: 10 чэрвеня 2025
Дэдлайн падачы: 15 ліпеня 2025
Трэк 3: Праекты ў асаблівых абставінах
Падтрымка тэрміновых ці надзвычайных ініцыятыў: у выпадку рэпрэсій, страт фінансавання або іншых ускладненняў.
Сума гранта: ад 1 000 да 10 000 еўра
Старт прыёму заявак: жнівень 2025
Хто можа падавацца?
- Беларускія творцы і дзеячы культуры, якія працуюць у Беларусі ці ў выгнанні;
- Культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы;
- Партнёрскія і міжсектаральныя праекты.
Інфасесіі ArtPower Belarus:
- 25 чэрвеня — Трэк 2. Творчыя праекты. 16:30 Варшава, 17:30 Мінск / Вільнюс. Рэгістрацыя;
- 26 чэрвеня — Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё. 16:30 Варшава, 17:30 Мінск / Вільнюс. Рэгістрацыя.
Падтрыманыя праекты 2023–2024
Падчас праграмы было атрымана 707 заявак, прафінансавана 140 праектаў і мабільнасцяў ў галіне літаратуры, тэатра, візуальнага мастацтва, кіно, музыкі, а таксама міжсектаральныя ініцыятывы. Прайшоў пілотны курс школы арт-менеджменту, падрыхтаваныя два базавыя даследаванні культурніцкага поля а таксама шэраг аналітычных аглядаў, працавалі Рэсурсны цэнтр і Гасцёўня. Падрабязная інфармацыя.
Кантакты і дадатковая інфармацыя
Падача заявак і дакументацыя: byculture.org/artpower_belarus
Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org
Сачыце за абнаўленням ў сацыяльных сетках праграмыі: Instagram | Telegram