Frame 435 (2)

Падтрымалі 69 праектаў і прэзентавалі 2 вялікія даследаванні: вынікі нашай працы за 2025 год

2025 год стаў для Беларускай Рады культуры часам інтэнсіўнай працы (зрэшты, як і ўсе пяць гадоў існавання арганізацыі), стратэгічных рашэнняў і паглыблення нашай ролі як экспертнай, адвакацыйнай і рэсурснай арганізацыі для беларускага культурніцкага сектара. 

Як і ўся галіна, мы працавалі ў складаных умовах, але традыцыйна трымаемся выразнага разумення, што культура азначае не толькі творчасць, яна з’яўляецца важным складнікам эканамічнай ды палітычнай устойлівасці, фактарам выбудоўвання салідарнасці і будучыні Беларусі.

У 2025-м мы падрыхтавалі, зацвердзілі і прэзентавалі (ёсць нават відэа!) стратэгію Беларускай Рады культуры на 2025–2027 гады. Гэты дакумент і праграмы, якія ён вызначае як асноўныя ў нашай дзейнасці, – галоўны арыенцір працы арганізацыі на тры  гады. 

Таму і свае вынікі мы падводзім з улікам праграм, вызначаных Стратэгіяй як ключавыя. Іх  тры – «Культура ў прыярытэце», «Цэласнасць культурніцкай прасторы» і «Творца і яго мастацтва як каштоўнасць». Мы ўзмацнялі сваю дзейнасць у міжнароднай адвакацыі, падтрымлівалі творцаў і культурніцкія ініцыятывы, распрацоўвалі аналітыку і policy-дакументы, а таксама інвеставалі ў інстытуцыйнае развіццё арганізацыі і камунікацыю з аўдыторыяй.

У штогадовай справаздачы сабралі ўсе асноўныя вынікі, лічбы і прыклады зробленай працы.

Чытаць цалкам (PDF)

Таксама паглядзіце

Літаратура: Галодныя гульні ў Краме Цудаў Кіно: Па той і гэты бок мяжы Тэатр: Перакадзіроўка на рускую ДНК Музыка: Распад “Пятлі Прыхільнасці”, …

У межах адукацыйнага трэка ArtPower Belarus разам са стартап-кам’юніці Ū Hub запускае праграму, прысвечаную партнёрству культуры і бізнесу. Яна скіраваная на беларускія …