hand of support and cooperation

Міжнародныя і беларускія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць дзеячам культуры

  • Article 19Міжнародная арганізацыя, абараняе свабоду слова і доступ да інфармацыі. Ініцыюе і далучаецца да публічных кампаній, прысвечаных праблемам парушэнняў галіне свабоды слова і правоў чалавека.
  • Freemuse Незалежная арганізацыя, прысвечаная свабодзе музычнага выказвання. Адвакатуюць інтарэсы пераследуемых музыкантаў.
  • Artists at RiskАрганізацыя Artist at Risk (AiR) – міжнародная арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і абаронай культурных дзеячаў, якія знаходзяцца пад пагрозай або пераследуюцца. Арганізацыя Artist at Risk прапануе наступныя віды падтрымкі:
    • Рэлакацыя: AiR дае творцам часовы прытулак (рэзідэнцыі ці жылое памяшканне, дзе мастак можа працаваць ў бяспецы).
    • Фінансавая падтрымка: гранты, стыпендыі.
  • TransArtistsАрганізацыя TransArtists прадастаўляе мастакам доступ да базы міжнародных рэзідэнцый, фестываляў і грантаў.
  • Res ArtisМіжнародная сетка рэзідэнцый для мастакоў, пісьменнікаў і куратараў, якая прадстаўляе платформу і рэсурсы для пошуку і доступу да праграм рэзідэнцый па ўсім свеце. Яны збіраюць больш за 700 членаў з больш чым 80 краін, забяспечваючы абмен ідэямі, вопытам і супрацоўніцтва, і даюць інфармацыю аб розных магчымасцях рэзідэнцый, фінансаванні і грантах. Res Artis таксама арганізуе канферэнцыі і семінары, садзейнічаючы развіццю міжнароднай мабільнасці ў сферы мастацтва і культуры
  • On the MoveГэта платформа, якая спецыялізуецца на абмене інфармацыяй і падтрымцы міжнароднай мабільнасці ў сферы мастацтва і культуры. Яна была створана ў 2002 годзе і дае каштоўныя рэсурсы і магчымасці для мастакоў, куратараў і арганізацый, якія імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва і культурнага абмену. On the Move прапануе шырокую базу дадзеных аб магчымасцях міжнароднай мабільнасці, такіх як рэзідэнцыі, гранты, стажыроўкі, канферэнцыі і фестывалі.

Арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека і дапамогай дзеячам культуры

  • Хельсінскі фонд па правах чалавекаАбарона правоў чалавека, маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, дапамога ахвярам парушэнняў правоў чалавека, падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў.
  • Міжнародная федэрацыя кінаархіваў (FIAF) Захаванне і архіваванне кінафільмаў, дапамога ў аднаўленні і каталогізацыі кінаархіваў, падтрымка даследаванняў у галіне кіно.
  • Index on Censorship Змаганне з цэнзурай і абарона свабоды выказвання, падтрымка журналістаў і дзеячаў культуры, якія падвяргаюцца пераследам, маніторынг парушэнняў свабоды слова.
  • PEN International Міжнародная літаратурная асацыяцыя, якая абараняе свабоду слова і правы пісьменнікаў. Юрыдычная і інфармацыйная падтрымка, адвакацыя інтарэсаў пераследуемых пісьменнікаў і літаратараў, маніторынг.
  • Беларускі ПЭН – Cябар Міжнароднага ПЭН-клуба, займаецца маніторынгам парушэнняў свабоды слова і правоў дзеячоў культуры: сочыць за сітуацыяй у сферы культуры, кожныя два тыдні публікуе хронікі парушэнняў правоў, а таксама робіць на падставе гэтага маніторынгу аналітычныя справаздачы. З’яўляецца арганізатарам літаратурных прэмій, фестывалей і інш.

Дапамога палітвязням і іх сем’ям

  • Вольныя (Volnyja) Дапамога былым палітвязням у сацыяльнай адаптацыі, псіхалагічная падтрымка, юрыдычная дапамога, дапамога ў пошуку працы і жылля.
  • Fundacja Humanosh Комплексная дапамога пацярпелым беларусам, уключаючы юрыдычную, псіхалагічную і гуманітарную дапамогу.
  • Фонд “Краіна Для Жыцця”Дапамога палітвязням і іх сем’ям, матэрыяльная дапамога, юрыдычная дапамога, псіхалагічная падтрымка.
  • Медыя-праект “Палітвязынка” Інфармацыйная падтрымка палітвязням і рэпрэсаваным жанчынам.
  • АЧК-БеларусьДапамога палітвязням-анархістам і антыфашыстам.
  • Праваабарончы цэнтр “Вясна” Праваабарончая дапамога, дакументаванне катаванняў, жорсткага абыходжання.
  • INeedHelpBY Аказвае прадуктовую дапамогу тым, хто мусіў экстранна эвакуявацца з Беларусі. Старонка ў ФБ.

Дапамога бежанцам і мігрантам

  • Прававая ініцыятываЮрыдычныя кансультацыі па пытаннях міграцыі, бяспекі, пагрозы дэпартацыі або затрымання. Ананімная платформа для зваротаў.
  • Беларускі Моладзевы Хаб у ВаршавеПадтрымка беларускай моладзі, дапамога ў адаптацыі і інтэграцыі ў Польшчы.
  • Мультыкультурны цэнтр у Варшаве Інфармацыйная і інтэграцыйная падтрымка для беларусаў у Варшаве.
  • Fundacja „Białorusini w Łódzkim”Дапамога беларусам у Лодзі і наваколлях, падтрымка беларускай культуры і мовы.
  • Фонд Оцалене Дапамога бежанцам і мігрантам у Польшчы, юрыдычная дапамога, дапамога ў пошуку жылля і працы, моўныя курсы.
  • PartyzankaЮрыдычныя і візавыя кансультацыі для беларускіх бежанцаў.
  • Free Belarus Center Юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі для беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій.
  • Legal Hub Бясплатная юрыдычная дапамога па розных пытаннях, звязаных з знаходжаннем у Польшчы.
  • DAPAMOGA Дапамога рэпрэсаваным беларусам, якія пераехалі ў Літву, у адаптацыі да жыцця ў гэтай краіне. 
  • Фонд для мігрантаў DOBRY START ім. А.Г. ФарахаБясплатныя курсы польскай мовы, кансультацыі па легалізацыі і працаўладкаванні, кар’ернае кансультаванне, псіхалагічная дапамога (на розных мовах). На базе Фонду працуе Цэнтр падтрымкі жанчын, які акром іншага працуе з пытаннямі хатняга гвалту і праводзіць інтэграцыйныя заняткі для дзяцей. Больш інфармацыі на старонцы ў ФБ.
  • Фонд “Запад-Усход Дапамога” (Fundacja Zachód-Wschód Wsparcie) Актыўны, доўгатэрміновы праект, накіраваны на падтрымку і комплексную дапамогу мігрантам з Усходняй Еўропы, у прыватнасці з Украіны і незалежнай Беларусі. Шмат інтэграцыйных праграмаў для дзяцей і падлеткаў.
  • Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса ЗвозскаваАдвакацыя правоў чалавека, адукацыя ў сферы правоў чалавека, школа лічбавай бяспекі.
  • Асацыяцыя беларусаў Razam Дапамога беларусам у Нямеччыне (бясплатнае кансультаванне па пытаннях легалізацыі ў Нямеччыне, атрымання міжнароднай абароны, візавых пытаннях), дапамога ўцекачам у Польшчы (магчымасць спыніцца ў часовым прытулку), фінансавая падтрымка палітвязьняў і іх сем’яў.
    Старонка ў ФБ.
  • Цэнтр Беларускай СалідарнасціЮрыдычнае і візавае кансультаванне (легалізацыя знаходжання ў Польшчы, атрыманне міжнароднай аховы ў Польшчы, процідзеянні дыскрымінацыі/моббінгу з боку польскіх дзяржаўных органаў і працадаўцаў і шматлікія іншыя юрыдычныя пытанні). Таксама на базе ЦБС працуе школка для дзяцей з Украіны і Беларусі.
  • Беларускі дом – Фінансавая дапамога, візавая падтрымка, медыцынская і рэабілітацыйная дапамога, псіхалагічная дапамога, збор дзетак у школу, летнікі, адукацыйныя цыклы, інтэграцыйныя праграмы, курсы польскай мовы.

Іншая дапамога

  • BY_Help – Фінансавая дапамога пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, кампенсацыя штрафаў, дапамога ў аплаце адвакатаў.
  • DissidentbyМатэрыяльная падтрымка, збор сродкаў для перадач палітвязням, дапамога ў працаўладкаванні.
  • Politzek.me Платформа падтрымкі палітвязняў, магчымасць дапамагчы грашова і даведацца пра іх сітуацыю.
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі Маніторынг парушэнняў правоў чалавека, юрыдычная падтрымка ахвяраў катаванняў.
  • BYSOL Фінансавая і арганізацыйная падтрымка рэпрэсаваных, дапамога ў рэлакацыі і адаптацыі.
  • Адно Акно Дапамога беларусам у цяжкіх жыццёвых сітуацыях, юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі.
  • Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе Дапамога беларускім уцекачам у Чэхіі.
  • Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» Комплексная падтрымка беларускіх рэлакантаў і рэпрэсаваных.
  • еЗдароўе Медыцынская дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

У музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN у Варшаве замянілі афіцыйны дзяржаўны сцяг Беларусі на нацыянальны бел-чырвона-белы. Замена сімвала адбылася па просьбе Беларускай Рады культуры.

Калі вы падпадаеце пад вяртанне падаходнага падатку, можна накіраваць частку гэтай сумы на падтрымку MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon.