scale_1200-2

Метраполітан-музей у Нью-Ёрку падкарэктаваў месца нараджэння Марка Шагала

У Метраполітан-музеі ў Нью-Ёрку сталі мяняць інфармацыю пра месца нараджэння Марка Шагала. Напрыклад, раней пад карцінай “Любоўнікі”  знакамітага нараджэнца Беларусі было напісана: “Born in Russia”. Тое ж самае пазначалася пад іншымі працамі. Але цяпер можна пабачыць: “Now Belarus”. Гэтыя змены адбыліся дзякуючы нашай сумеснай працы ў межах кампаніі #art_born_Belarus!

Адвакацыйныя кампанія #art_born_Belarus неабходна для таго, каб зрабіць вядомым факт: гэтыя творцы паходзяць з Беларусі.

Што мы для гэтага робім?

Мы даследуем музейныя экспазіцыі, рыхтуем аргументацыі ад мастацтвазнаўцаў і прапануем кожнаму далучыцца. На нашым сайце можна знайсці шаблоны лістоў для музеяў свету.

Заклікаем вас далучыцца да #art_born_Belarus!

– распавядайце пра беларускіх творцаў;

– скіроўвайце лісты ў музеі;

– дапамажыце свету даведацца пра сапраўдную гісторыю.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.

Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.