Калі вы ў Эстоніі, то можаце лёгка падтрымаць Беларускую Раду культуры

Калі вы ў Эстоніі, то можаце лёгка падтрымаць Беларускую Раду культуры

Калі вы падпадаеце пад вяртанне падаходнага падатку, можна накіраваць частку гэтай сумы на падтрымку MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon. Такім чынам вы зробіце ўнёсак у развіццё беларускай культуры і падтрымку яе дзеячаў.

У апошнія месяцы мы разам з вамі зрабілі вельмі шмат: арганізоўвалі публічныя зборы ў падтрымку рэпрэсаваных творцаў, праводзілі калядныя акцыі на карысць сем’яў у цяжкім матэрыяльным становішчы, ладзілі тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. Калі дзейнасць Беларускай Рады культуры вам блізкая, падтрымайце нас.

Як падтрымаць?

Пры разліку дэкларацыі, калі падатковая лічыць, што вы перавысілі выплату падаткаў, з’яўляецца опцыя “ахвяраваць”. Вы можаце частку вернутага падатку пералічыць на рахунак нашай арганізацыі MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon, рэгістрацыйны код 80587137, з пазначэннем сумы ахвяравання.

Нашы поўныя рэквізіты ў Эстоніі

MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon
Aru tn 21-8, Harjumaa, Tallinn, Põhja-Tallinna linnaosa 10318, Estonia
Рэгістрацыйны код: 80587137
IBAN: EE807700771005442073

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

Існаванне моцнай супольнасці беларусаў — значны чыннік захавання і развіцця сучаснай беларускай культуры. Таму Беларуская Рада культуры не проста прэзентуе Стратэгію да …

Мы зацікаўленыя ў супольнай працы над умацаваннем беларускай культурніцкай прасторы. Беларуская Рада культуры мае стратэгію дзеяння да 2027 года і запрашае ўсіх …