Frame 491

Калі вы ў Эстоніі, падтрымайце нас часткай вернутых падаткаў

У выпадку, калі вам належыць вяртанне падаходнага падатку, ёсць магчымасць скіраваць частку гэтай сумы Беларускай Радзе культуры. Так вы падтрымаеце творцаў у складаных абставінах і іх праекты. 

Як гэта зрабіць?

Пры запаўненні дэкларацыі, калі разлік паказвае пераплату падаткаў, з’яўляецца магчымасць зрабіць ахвяраванне ў межах сумы, што можа быць вернутая. Вы можаце пералічыць частку сумы вяртання (яе трэба ўказаць самастойна) на рахунак MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon – пад такой назвай зарэгістраваная нашая арганізацыя ў Эстоніі (рэгістрацыйны код 80587137).

Нашыя поўныя рэквізіты ў Эстоніі

Назва: Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon MTÜ

Адрас: Aru 21-8, Tallinn, 10318, Harjumaa, Estonia

Рэгістрацыйны код: 80587137

IBAN: LT753500010016753590

Bank Paysera LT, UAB,

SWIFT EVIULT2VXXX

Куды мы скіруем ахвяраванні?

З першых дзён існавання нашай арганізацыі большасць ахвяраванняў, якія паступаюць на рахунак Беларускай Рады культуры (за выключэннем мэтавых падпісак на падтрымку самой арганізацыі), мы скіроўваем на патрэбы кірунку “Дапамога” – каб як мага больш сродкаў даходзіла да тых, каму яны найбольш патрэбныя.

Толькі цягам 2025 года да нас звярнуліся 257 дзеячаў культуры. За кожным з гэтых выпадкаў – чыясьці гісторыя, разгубленасць, страх або надзея. Нашыя калегі правялі 192 кансультацыі, падрыхтавалі 29 лістоў падтрымкі для легалізацыі ў розных краінах – ад Літвы і Польшчы да Грузіі і Партугаліі. 51 чалавек атрымаў фінансавую дапамогу, якая ў многіх выпадках стала крытычна важнай.

Поўныя вынікі працы за 2025 год 

Давайце клапаціцца пра беларускую культуру і творцаў разам, бо Новая Беларусь – наш з вамі супольны арт-праект!

Таксама паглядзіце

У выпадку, калі вам належыць вяртанне падаходнага падатку, ёсць магчымасць скіраваць частку гэтай сумы Беларускай Радзе культуры. Так вы падтрымаеце творцаў у …

Беларуская Рада культуры абвяшчае кампанію ў падтрымку знакавага беларускага даследчыка і актывіста, планы якога раптоўна перарваў цяжкі дыягназ. Тэкст дапоўнены. Дарагія сябры, …