Цяпер у музеі, дзякуючы грантавай праграме ArtPowerBelarus, даступны аўдыёгід на беларускай мове, што значна спрашчае ўспрыманне інфармацыі наведнікам з Беларусі. Гэта не толькі камфорт успрымання інфармацыі на роднай мове, але і важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы самі ўжо затэсцілі аўдыёгід і вельмі ўдзячныя музею за такі крок насустрач.
Гісторыя

#art_born_Belarus
Адвакацыйная медыякампанія з мэтай рэ:візіі беларускіх артэфактаў у сусветных музеях. Суцін — “Russian”, Шагал — “born in Russia”: тыповыя надпісы на шыльдах. Мы шануем сваё і хочам, каб за мяжой ведалі, што гэтыя і многія іншыя творцы — паходзяць з Беларусі. Наш эксперт падрыхтаваў аргументацыі, чаму Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Фердынанд Рушчыц, Іван Хруцкі, Сафія Федаровіч, Пітэр Блюм, Абрам Багданаў — беларускія атрысты, а Слуцкія паясы — прыклад беларускага мастацтва. Мы ж ператварылі навуковыя каментары ў шаблоны лістоў, якія вы можаце самастойна скіраваць у музеі свету.

Артысты Перамогі
Кампанія ў падтрымку музыкаў, якія нягледзячы на небяспеку рэпрэсій дэманструюць грамадзянскую пазіцыю і натхняюць беларусаў сваёй творчасцю. У межах кампаніі адбыліся дзесяткі канцэртаў у Беларусі і свеце, зняты дакументальны міні-серыял і заснаваны медыяпраект.

#ByCultureGlobal — Дні беларускай культуры
Сайт: https://belarusis.art/
Кампанія з мэтай папулярызацыі беларускай культуры стартавала ў 2021 годзе. Тады падзеі, яб’яднаныя вакол 7 ліпеня — Міжнароднага дня беларускай культуры, — ладзіліся цягам тыдня. У 2022 годзе на мапе свята, што прайшло пад слоганам Belarus Must Go On, з’явілася больш як 100 імпрэзаў у 16 краінах свету. “Расказаць Беларусь” — гэтыя словы сталі дэвізам святкавання Дзён беларускай культуры ў 2023 годзе. Беларусь там, дзе гучыць беларуская мова і дзе шануюць беларускую культуру.

#stopBTRС
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу».

#FREEIRDORATH
Кампанія ў падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath і іх сяброў, затрыманых 2 жніўня на лецішчы пад Мінскам. Лідары гурта Надзея і Уладзімір Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 гады калоніі. Бо гралі на вуліцах падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

#FREEPUSHKIN
Алесь Пушкін – мастак, рэстаўратар і перформер. Быў арыштаваны за партрэт удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. За яе, а таксама выявы іншых беларускіх дзеячаў Другой сусветнай вайны і рэмэйк уласнага перформанса з тачкай гною «Падарунак прэзідэнту» Алеся асудзілі да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

#BelarusWithUkraine
Instagram: belarus_with_ukraine
Facebook: BelarusWithUkraine
X: Belarus_Ukraine
Telegram BY: BelarusWithUkraine
Telegram UA: BelarusWithUkraine_UA
З пачатку сакавіка 2022 года, пасля жорсткага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, мы дакументуем гісторыю дапамогі, падтрымкі, супрацоўніцтва беларусаў і ўкраінцаў у драматычных умовах вайны.

#StopFakeListapad
Разам з супольнасцю беларускіх спецыялістаў у сферы кіно мы ініцыявалі кампанію па пазбаўленні Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” акрэдытацыі ў FIAPF — Міжнароднай федэрацыі асац ыяцый кінапрадзюсараў. І дамагліся пазітыўнага выніку: кінафэст, рэпутацыя якога была скампраметавана ўладамі з-за палітычна матываванай змены дырэкцыі, пазбаўлены акрэдытацыі ў прэстыжнай міжнароднай арганізацыі.
Таксама паглядзіце
Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.