1solid-rough-silhouettes-of-birds-on-barbed-wire--s

У спісе на вызваленне палітвязняў – 17 дзеячаў культуры

19 сакавіка з беларускіх турмаў і калоній пачалі вызваляць палітвязняў па спісе, які налічвае 250 асобаў. Сярод іх – 17 дзеячаў культуры. 

Ужо на волі пісьменніца і журналістка Кацярына Андрэева, гісторык і арт-менеджар Эдуард Пальчыс, аналітык і рэдактарка Валерыя Касцюгова, дызайнер Дзмітры Кубараў, адмысловец у гістарычнай рэканструкцыі Кім Самусенка ды іншыя.

У спісе, што публікуецца праваабарончымі арганізацыямі, 250 асобаў, якія мусяць быць вызваленыя, сярод іх – 17 дзеячаў культуры: 

  1. Дзмітрый Кубараў, UX/UI-дызайнер 
  2. Іван Фалітар, арганізатар мерапрыемстваў, музыка 
  3. Валерыя Касцюгова, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне» 
  4. Кацярына Андрэева (Бахвалава), журналістка, пісьменніца 
  5. Уладзімір Патапенка, заснавальнік школы электроннай музыкі 
  6. Кім Самусенка, адмысловец у гістарычнай рэканструкцыі і грамадзянскі актывіст 
  7. Эдуард Пальчыс, блогер, публіцыст, арт-менеджар 
  8. Ілля Барыскевіч, рэдактар беларускай Вікіпедыі 
  9. Алег Зелянко, гісторык, кіраўнік гістарычнага клуба “Міндоўг” 
  10. Зміцер Шалак, бубнач гурта Paranoia Dolls 
  11. Аляксандра Дуброўская, настаўніца ангельскай мовы, арт-актывістка
  12. Яраслава Хромчанкава, настаўніца нямецкай мовы, педагог-арганізатар
  13. Аляксей Кайдаш, прафесійны фатограф
  14. Андрэй Несцяровіч, арт-менеджар, уладальнік гродзенскай этнакрамы “Цудоўня” 
  15. Сяргей Юнчыц, мецэнат 
  16. Дзмітрый Царук, дызайнер
  17. Ксенія Суша, бібліёграф

UPD. На момант 24.03 па звестках праваабарончага цэнтру “Вясна” вызваленыя ўсе асобы з гэтага спісу.

Шчыра радуемся за ўсіх вызваленых! Але канстатуем, што ціск на культурніцкую супольнасць не спыняецца. На сёння як мінімум 47 дзеячаў культуры знаходзіцца ў ізалятарах, турмах і калоніях, а агулам адбывае пакаранне, у тым ліку на “хіміі”, не менш за 133 дзеячы культуры.

Сярод іншых, за кратамі працягваюць знаходзіцца музыкі Tor Band Дзмітрый Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Яромчык. Усе трое маюць праблемы са здароўем; двое ўключаныя ў гуманітарны спіс. Яўген Бурло пасля аперацыі ходзіць з дапамогай мыліцаў і патрабуе далейшага лячэння. У лютым і сакавіку ў Мінску прайшлі масавыя затрыманні прадстанікоў выдавецкай сферы. У следчым ізалятары ўжо больш за месяц застаюцца выдаўцы і кнігараспаўсюднікі, сярод іх – Вацлаў Багдановіч і яго дачка Вікторыя Багдановіч, а таксама Зміцер Колас, Алесь Яўдаха.

У сакавіку Мінскі гарадскі суд асудзіў на 3 гады пазбаўлення волі Алега Хаменку, музыканта, даследчыка, лідара гурта «Палац». Таксама былі асуджаныя на два гады калоніі нон-фікшн аўтарка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч. 

Беларуская Рада культуры разам з іншымі беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі будзе дамагацца вызвалення ўсіх несправядліва затрыманых і асуджаных.

Таксама паглядзіце

19 сакавіка з беларускіх турмаў і калоній пачалі вызваляць палітвязняў па спісе, які налічвае 250 асобаў. Сярод іх – 17 дзеячаў культуры.  …

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё. Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года …