laura-adai-kV9sv4A0TpI-unsplash

Бюро культуры ў Варшаве: не прыярытэзаваць, а забяспечыць роўныя магчымасці для творцаў

Сустрэча прадстаўніцы Беларускай Рады культуры Алены К. з удзельнікамі Бюро Культуры ў Варшаве дазволіла зразумець прыярытэты мясцовых уладаў у дачыненні да беларускіх творцаў. Яшчэ адна мэта сустрэчы – даведацца пра магчымасці польскага боку для беларускіх дзеячаў мастацтваў.

Бюро Культуры не ладзіць мерапрыемствы ці школы, а дае пляцоўку для камунікацыі розных удзельнікаў і ўдзельніц творчага працэсу, а таксама займаецца інфармаваннем творчай супольнасці пра дасяжныя магчымасці.

Бюро культуры вітае і наўпроставую супрацу з Беларускай Радай культуры.

“Пра конкурсы – ім трэба больш інфармацыі, таму мы будзем распавядаць пра свае праекты, навіны. Як толькі будзе аб’яўлены працяг праграмы  ArtPower Belarus, мы будзем звяртаць іхную увагу на тыя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ў Варшаве”, – распавяла Алена.

Яна таксама адзначыла, што зарэгістраваныя беларускія арганізацыі могуць звярнуцца наўпрост да Komisje Dialogu Społecznego. Пакуль што толькі 4 беларускія ўстановы з 30-ці карыстаюцца магчымасцямі камісіі, дзе ёсць такія спецыялізацыі як мастацтва, танцы і музыка. 

Супрацоўнікі Бюро падкрэслілі, што ў сваёй працы яны не вылучаюць пэўную групу, якая патрабуе падтрымкі — украінскія творцы, беларускія ці іншыя,— а намагаецца стварыць роўныя ўмовы для артыстаў-мігрантаў незалежна  ад паходжання. Але гэтымі магчымасцямі могуць карыстацца і беларускія творцы. Гаворка ідзе як пра фізічныя мерапрыемствы, так і пра онлайнавыя актыўнасці. Вось некаторыя з іх:

Супольнасці і ініцыятывы ў Варшаве

  • Miejsca Aktywności Lokalnej (MAL) — больш за 100 месцаў для мясцовых ініцыятыў.
  • Spółdzielnia — онлайн-платформа для абмену рэсурсамі.

Гранты і конкурсы

Новыя грантавыя праграмы Мінімтэрства Адукацыі (2025)

Назвы: „Młodzi Obywatele”, „Odkrywcy”, „Nasze Tradycje” з агульным бюджэтам у 90 млн zł.

Мэты: развіццё творчасці, традыцый, STEM, грамадзянскіх кампетэнцый. Больш інфармацыі: gov.pl/edukacja

Крэатыўная Еўропа — Міжнародныя праекты

Creative Europe Desk Polska — падтрымка міжнародных культурніцкіх праектаў. Дэдлайн падачы: 13 мая 2025.

Бясплатныя кансультацыі для бізнесу (онлайн)

Расклад кансультацый і тэмы: bielanski-integrator.pl

Таксама паглядзіце

Сустрэча прадстаўніцы Беларускай Рады культуры Алены К. з удзельнікамі Бюро Культуры ў Варшаве дазволіла зразумець прыярытэты мясцовых уладаў у дачыненні да беларускіх творцаў. …

Беларуская Рада культуры адвакатуе правы беларускіх творцаў ў новай працоўнай групе міжнароднай сеткі Reset!, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў і прадстаўніц незалежных культурніцкіх ініцыятыў …