den_solidarnosci_politzakl_vln_1_POZ_1128x752

Беларуская Рада культуры ўсцешаная вітаць вызваленне палітвязняў

21 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 14 палітзняволеных з беларускіх турмаў.

“Мы рады вітаць са свайго боку вызваленне некаторых палітвязняў, і спадзяёмся, што кожнага дня такая навіна надалей будзе нас узрушваць, ажно да той ступені, калі мы паставім нуль у агульнай таблічцы несправядліва асуджаных. І мы спадзяёмся, што следам за былой дацэнцкай МДЛУ Наталляй Дулінай, палітыкам і грамадскім дзеячам Сяргеем Ціханоўскім, журналістам «Радыё Свабода» Ігарам Карнеям, беларускай Швецыі Галінай Краснянскай, актывістам анархічнага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадой, фігурантам справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірылам Балахонавымбізнесоўцам Сяргеям Шэлегам, грамадзянінам Эстоніі Аланам Роям і грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім будуць вызваленыя ўсе 159 дзеячаў культуры разам з астатнімі 1136 палітвязнямі”, — заявіў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сягрей Будкін.

Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

Таксама паглядзіце

19 сакавіка з беларускіх турмаў і калоній пачалі вызваляць палітвязняў па спісе, які налічвае 250 асобаў. Сярод іх – 17 дзеячаў культуры.  …

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё. Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года …