Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ў краінах Усходняй Еўропы

Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ў краінах Усходняй Еўропы

На незалежны культурніцкі сектар паўплывала некалькі структурных праблем, асабліва ў постсацыялістычных краінах. Адна са шматлікіх праблем звязаная з механізмам фінансавання культуры. Ці праз неэфектыўныя, ці праз непразрыстыя мадэлі існуе неабходнасць пераасэнсаваць і перагледзець гэтыя пытанні, калі мы імкнемся да ўстойлівасці культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці ды ўрэшце забеспячэння множнасці галасоў ад удзелу трэцяга сектару ў культурніцкай сферы.

Асабліва сур’ёзныя выклікі стаяць у гэтым плане перад сферай культуры і мастацтва ў Беларусі – у сітуацыі, калі гэтая сфера зазнала сур’ёзныя рэпрэсіі ды мноства дзеячаў культуры страціла працу, атрымала забарону на прафесію або было вымушанае эміграваць.

У студзені – сакавіку 2022 года Беларуская Рада культуры пры падтрыманні Danish Cultural Institute through the New Democracy Fund program і ў супрацы з партнёрамі Coalition of the Independent Cultural Sector of Moldova (Малдова) і CuMa Lab (Грузія), а таксама Беларускім ПЭН правяла серыю семінараў для прэзентацыі і абмеркаванні мадэляў культурніцкай палітыкі шэрагу краін Усходняй Еўропы пад назвай Inclusive Cultural Policies, Open Institutions and Transparent Funding Mechanisms for Culture in Eastern Neighborhood Region https://cscirm.wordpress.com/.

Па выніках гэтай серыі семінараў і прэзентаваных экспертамі дакументаў пры ўдзеле міжнароднай НДА “Еўрабеларусь” і Forum Civ беларускія эксперты распрацавалі гэты аналітычны дакумент.

Чытаць цалкам у pdf (па-беларуску)

Чытаць цалкам у pdf (па-англійску)

Таксама паглядзіце

Літаратура: Нацыянальная ідэя, прэміі і пончыкі Кіно: Зваршчыца з Брэсту перамагае ў Шэфілдзе. Смерць рэжысёраў Тэатр: З Расіяй і “Перамогаю” Музыка: Вяртанне …

Дарагія сябры, калегі, усе, хто захоўвае і шануе беларускую культуру! Ад імя Беларускай Рады культуры шчыра віншуем вас з Сусветным Днём беларускай …