Архіў вакансій

магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Старшы грант-менеджар, адмысловец у маніторынгу і ацэнцы”. Заяўкі да 21 студзеня

Назва пазіцыі: Старшы грант-менеджар, адмысловец у маніторынгу і ацэнцы

Месца працы: Вільня (Літва) або Варшава (Польшча)
Тып кантракта: Працоўная дамова
Меркаваная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Працягласць кантракта: 34 месяцы
Занятасць: Поўная
Тэрмін падачы заявак: Да 21 студзеня 2025 года

Апісанне пазіцыі:

Арганізацыя конкурсаў праектаў, кіраванне дзейнасцю па фінансаванні трэціх бакоў (FSTP), а таксама забеспячэнне поўнага працэсу маніторынгу і ацэнкі для эфектыўнай рэалізацыі праекта і аналізу яго ўплыву.

Абавязкі і адказнасць:

  • Распрацоўка і рэалізацыя плана маніторынгу і ацэнкі для адсочвання эфектыўнасці ходу праекта і забеспячэння збору дадзеных для справаздач;
  • Распрацоўка механізму і кіраванне працэсам правядзення конкурсаў праектаў, уключна з распрацоўкай рэкамендацый, крытэрыяў адбору і шаблонаў заявак;
  • Арганізацыя празрыстага працэсу адбору экспертаў, каардынацыя працы экспертаў, у тым ліку навучанне ацэншчыкаў; забеспячэнне празрыстасці і справядлівасці працэсу адбору заявак;
  • Правядзенне інфармацыйных сесій і семінараў для патэнцыйных заяўнікаў з мэтай тлумачэння працэсу падачы заявак, патрабаванняў да ўдзельнікаў і прыярытэтаў праграмы;
  • Падрыхтоўка поўнага пакета дакументаў па конкурсе для разгляду Адборачнай камісіі;
  • Удзел у пасяджэннях Адборачнай камісіі і вядзенне запісаў аб прынятых рашэннях;
  • Збор, праверка і апрацоўка заявак з выкарыстаннем сістэмы кіравання грантамі (GMS);
  • Падрыхтоўка дамоваў на гранты з улікам патрабаванняў фінансавання Еўразвязу і кіраванне імі сумесна з фінансавым менеджарам;
  • Забеспячэнне сталай тэхнічнай і адміністрацыйнай падтрымкі атрымальнікам грантаў, уключна з рэкамендацыямі па справаздачах, выкананні патрабаванняў і фінансавым менеджменце;
  • Распрацоўка і рэалізацыя комплекснай структуры маніторынгу і ацэнкі для адсочвання вынікаў выдачы грантаў і агульных вынікаў праекта;
  • Распрацоўка ключавых паказчыкаў эфектыўнасці (KPI) і вымяральных арыенціраў для ацэнкі поспеху фінансаваных актыўнасцяў;
  • Стварэнне інструментаў і шаблонаў збору і аналізу дадзеных для стандартызацыі працэсу маніторынгу і ацэнкі;
  • Арганізацыя прамежкавых і фінальных ацэнак фінансаваных праектаў для вызначэння іх уздзеяння, эфектыўнасці і ўстойлівасці;
  • Падрыхтоўка дэталёвых справаздач аб ацэнцы з рэкамендацыямі для далейшых дзеянняў і паляпшэнняў;
  • Удзел у падрыхтоўцы наратыўных справаздач праз прадстаўленне дадзеных, а таксама вынікаў працэсаў маніторынгу і ацэнкі;
  • Каардынацыя дзейнасці з персаналам партнёрскай арганізацыі (Дацкі інстытут культуры) у рамках агульнага менеджменту FSTP.

Неабходныя навыкі і досвед:

  • Ступень бакалаўра або магістра ў гуманітарных навуках, дзяржаўным кіраванні або менеджменце;
  • Мінімум 3 гады досведу кіравання грантамі, пераважна ў праектах, якія фінансуюцца Еўразвязам;
  • Выдатныя веды беларускага аперацыйнага кантэксту, уключна з адметнасцямі існавання грамадзянскай супольнасці ў нестабільных умовах, дзейнасцю арганізацый у выгнанні і пытаннямі бяспекі;
  • Здольнасць эфектыўна працаваць у геаграфічна размеркаванай камандзе;
  • Уменне працаваць пад мінімальным кантролем і з высокім узроўнем устойлівасці да стрэсаў;
  • Здольнасць захоўваць максімальны ўзровень дыскрэтнасці і канфідэнцыйнасці пры выкананні абавязкаў;
  • Пацверджаныя ўменні весці бухгалтэрыю, веданне лагістыкі і адміністрацыі;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, разуменне адметнасцяў захавання бяспекі дадзеных і валоданне інструментамі для іх абароны;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Парадак падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: [email protected].
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: [email protected].
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра …

Маштабная праграма спрыяння беларускай культуры “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва” стартавала ў канцы 2022 года і доўжылася …