Архіў вакансій

магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Менеджар у справе сувязяў з грамадскасцю і партнёрамі”. Заяўкі да 21 студзеня

Назва пазіцыі: Менеджар у справе сувязяў з грамадскасцю і партнёрамі

Месца працы: Вільня (Літва) або Варшава (Польшча)
Тып кантракта: Працоўная дамова
Меркаваная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Працягласць кантракта: 34 месяцаў
Занятасць: 50%
Тэрмін падачы заявак: да 21 студзеня 2025 года

Апісанне пазіцыі:

Арганізацыя і падтрыманне стратэгічнай камунікацыі з асноўнымі зацікаўленымі бакамі ў сферы культуры і грамадзянскай супольнасці – НДА, медыя, палітыкамі, культурніцкімі асацыяцыямі, бізнесам і інш.

Абавязкі і адказнасць:

  • Арганізацыя і каардынацыя PR-актыўнасцяў, адаптацыя і рэалізацыя плана камунікацыі і забеспячэння бачнасці праекта;
  • Развіццё і падтрыманне адносінаў з ключавымі зацікаўленымі бакамі ў галіне культуры і грамадзянскай супольнасці, уключна з НДА, палітыкамі, культурніцкімі асацыяцыямі і бізнесам;
  • Выкананне ролі асноўнага кантактнай асобы для спонсараў і мецэнатаў культуры;
  • Каардынацыя рэгулярнай камунікацыі і інфармавання ўсіх зацікаўленых бакоў пра ход праекта ў адпаведнасці з яго мэтамі;
  • Арганізацыя офлайн-сустрэч, уключна з культурніцкімі форумамі, канферэнцыямі і сустрэчамі для ўмацавання сувязяў сярод зацікаўленых бакоў;
  • Супрацоўніцтва з камандай праекта для шырокага асвятлення паспяховых гісторый і вынікаў праекта;
  • Прадстаўленне БРК і праекта на публічных мерапрыемствах;
  • Абарона мэтаў праекта перад прадстаўнікамі ўрадаў і палітыкамі ў галіне культуры;
  • Распрацоўка і каардынацыя міжнародных адвакацыйных кампаній, а таксама інфармацыйных кампаній з мэтай прыцягнення дадатковага фінансавання;
  • Маніторынг уздзеяння праекта і яго інфармацыйнай стратэгіі на аўдыторыю ў Беларусі і за яе межамі;
  • Каардынацыя міжнародных канферэнцый і тэматычных круглых сталоў, арганізаваных БРК, стварэнне камунікацыйных і сеткавых прастораў для выпускнікоў праграмы і беларускіх творцаў і дзеячаў культуры.

Неабходныя навыкі і досвед:

  • Акадэмічная ступень магістра ў менеджменце, маркетынгу, камунікацыях або сумежных дысцыплінах;
  • Пацверджаны досвед працы ў сферы публічных камунікацый у некамерцыйным сектары, асабліва важным будзе досвед працы ў сферы культуры;
  • Веданне культурніцкага сектара Беларусі і беларускай дыяспары;
  • Шырокая сетка кантактаў і значны сацыяльны капітал у культурніцкай і грамадзянскай супольнасцях;
  • Выдатныя арганізацыйныя навыкі і здольнасць працаваць пад ціскам;
  • Высокія навыкі міжасобаснай камунікацыі, навыкі групавой камунікацыі, валоданне тэхнікамі вырашэння канфліктаў, уменне правацаваць у камандзе;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, разуменне адметнасцяў захавання бяспекі дадзеных і валоданне інструментамі для іх абароны;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Парадак падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: [email protected].
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: [email protected].
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

 

Таксама паглядзіце

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра …

Маштабная праграма спрыяння беларускай культуры “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва” стартавала ў канцы 2022 года і доўжылася …