Архіў вакансій

магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Грант-менеджар”. Заяўкі да 21 студзеня

Назва пазіцыі: Грант-менеджар
Месца працы: Вільня (Літва) або Варшава (Польшча)
Тып кантракту: Працоўная дамова
Прыкладная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Тэрмін дзеяння кантракту: 34 месяцы
Занятасць: Поўная
Тэрмін падачы заявак: да 21 студзеня 2025 года


Апісанне пазіцыі:

Запуск, падтрыманне, маніторынг і праверка справаздачнасці па праектах, якія атрымалі гранты, праз сістэму кіравання грантамі (GMS). Праца будзе выконвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі донараў, найлепшымі практыкамі і ўнутранымі рэгламентамі.

Абавязкі і адказнасць:

  • Распрацоўка і кіраванне працэсам аб’яўлення конкурсаў на вылучэнне грантаў, уключна са стварэннем інструкцый, распрацоўкай крытэрыяў адпаведнасці і шаблонаў заявак;
  • Кансультаванне заяўнікаў пра патрабаванні конкурсаў і працэдуры падачы заявак;
  • Правядзенне інфармацыйных сесій або семінараў для патэнцыйных заяўнікаў з мэтай тлумачэння працэсу падачы заявак, крытэрыяў адпаведнасці і прыярытэтаў праектаў;
  • Збор, праверка і апрацоўка заявак праз сістэму кіравання грантамі (GMS);
  • Інфармаванне заяўнікаў аб статусе іх заявак і суправаджэнне зацверджаных праектаў у працэсе фінансавых і кантрактных працэдур;
  • Падрыхтоўка і кіраванне грантавымі дамовамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі фінансавання Еўразвязу (у супрацоўніцтве з фінансавым менеджарам);
  • Прадастаўленне сталай тэхнічнай і адміністрацыйнай падтрымкі атрымальнікам грантаў, уключна з кансультацыямі па справаздачнасці, адпаведнасці і фінансавым кіраванні;
  • Разгляд, зацвярджэнне і прадастаўленне зваротнай сувязі па справаздачах атрымальнікаў грантаў (прамежкавых і фінальных);
  • Падрыхтоўка рэгулярных справаздач і фінальнага рэзюмэ па дзейнасці FSTP (фінансаванне трэціх бакоў), уключна з аналізам вынікаў і ўплыву для маніторынгу і ацэнкі;
  • Падтрымка мерапрыемстваў па маніторынгу, навучанні і супрацоўніцтве з аўдытарамі і ацэншчыкамі.

Неабходныя навыкі і вопыт:

  • Ступень бакалаўра або магістра ў гуманітарных навуках, дзяржаўным кіраванні або менеджменце;
  • Не меней за 3 гады досведу працы ў кіраванні грантамі (пажадана з праектамі, фінансаванымі Еўразвязам);
  • Выдатнае веданне аперацыйнага асяроддзя Беларусі, уключна з развіццём грамадзянскай супольнасці ў складаных умовах, дзейнасцю ў выгнанні і пытаннямі бяспекі;
  • Пацверджаныя ўменні весці бухгалтэрыю, веданне лагістыкі і адміністрацыі;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, разуменне адметнасцяў захавання бяспекі дадзеных і валоданне інструментамі для іх абароны;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Працэдура падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: [email protected].
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: [email protected].
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

Таксама паглядзіце

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра …

Маштабная праграма спрыяння беларускай культуры “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва” стартавала ў канцы 2022 года і доўжылася …