Архіў вакансій

магчымасці 3-11

Абвяшчаем набор на вакансію “Фінансавы кантралёр”. Заяўкі да 25 студзеня

Назва пазіцыі: Фінансавы кантралёр

Месца працы: Вільня, Літва
Тып кантракта: Працоўная дамова
Меркаваная дата пачатку працы: Сакавік 2025 года
Працягласць кантракта: 34 месяцы
Занятасць: Поўная
Тэрмін падачы заявак: Да 25 студзеня 2025 года

Апісанне пазіцыі:

Маніторынг і праверка фінансавай справаздачнасці па праектах грантаатрымальнікаў з выкарыстаннем сістэмы кіравання грантамі (Grant Management System).

Абавязкі і адказнасць:

  • Распрацоўка і ўвядзенне ў працу фінансавых шаблонаў для заявак і справаздач, інструкцый па напісанні фінансавых справаздач;
  • Падрыхтоўка і правядзенне інфармацыйных сесій па складанні бюджэтаў для заявак;
  • Праверка бюджэтаў у заяўках і іх адпаведнасці дапушчальным выдаткам;
  • Камунікацыя з грантаатрымальнікамі праз сістэму кіравання грантамі (GMS);
  • Правядзенне групавых і індывідуальных кансультацый па механізмах фінансавай справаздачнасці;
  • Складанне грантавых кантрактаў і кіраванне імі (у супрацоўніцтве з грант-менеджарам), забеспячэнне іх адпаведнасці патрабаванням фінансавання Еўразвязу;
  • Ментарынг і навучанне персаналу грантаатрымальнікаў асновам фінансавай справаздачнасці;
  • Праверка і зацвярджэнне фінансавых справаздач усіх праектаў FSTP (фінансаванне трэціх бакоў);
  • Каардынацыя працы з фінансавым менеджарам у пытаннях першапачатковых і канчатковых плацяжоў, а таксама з грант-менеджарам – у пытаннях маніторынгу паспяховасці рэалізацыі праектаў;
  • Выкананне іншых абавязкаў па даручэнні кіраўніцтва праекта.

Неабходныя навыкі і досвед працы:

  • Досвед працы з праектамі FSTP (фінансаванне трэціх бакоў) не менш за 5 гадоў;
  • Веданне The Practical Guide to Contract Procedures for European Union External Actions;
  • Досвед працы ў праектах грамадзянскай супольнасці;
  • Моцныя аналітычныя здольнасці і ўважлівасць;
  • Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, веданне праграм для фінансавага менеджменту, веданне асноваў бяспекі захавання і перадачы дадзеных і валоданне сродкамі іх абароны;
  • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).

Дадатковая ўмова:

Месца жыхарства – краіна Еўразвязу.

Парадак падачы заявак:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) на электронную пошту: info@byculture.org.
Будзем удзячныя за рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю.

Пытанні, датычныя аб’явы і працэсу падачы заявак, таксама можна скіроўваць на электронную пошту: info@byculture.org.
Толькі кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.

Беларуская Рада культуры

 

Таксама паглядзіце

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра …

Маштабная праграма спрыяння беларускай культуры “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва” стартавала ў канцы 2022 года і доўжылася …