Распрацоўваць і праводзіць лекцыі, семінары і майстар-класы на тэмы: “Уводзіны ў арт-менеджмент”, “Уводзіны ў праектны менеджмент”, “Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры”, “Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі”, “Капіталізацыя культуры і мастацтва”, “Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на кіраванне культураю”, “Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак”.
Забяспечваць канструктыўнаю зваротнаю сувязь і падтрымліваць удзельнікаў.
Неабходная кваліфікацыя і досвед:
Прафесійны досвед у названых вышэй галінах / тэмах.
Досвед выкладання і распрацоўвання навучальных праграмаў будзе перавагаю.
Моцныя навыкі міжасобаснай камунікацыі, здольнасць прыцягваць і матываваць удзельнікаў.
Выдатныя арганізатарскія здольнасці.
Прыхільнасць да спрыяння разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі ў класе.
Асабістая зацікаўленасць сучаснымі тэндэнцыямі, практыкамі і даследаваннямі ў галіне арт-менеджменту і ўменне выкарыстоўваць адпаведную інфармацыю ў навучальнай практыцы.
Калі ласка, дашліце заяўку (
CV і кароткі суправаджальны ліст пра зацікаўленасць) у электронную пошту:
education@byculture.org.
Дэдлайн: 6 сакавіка 2024 года.
Разгляд заявак пачнецца неадкладна і працягнецца да запаўнення вакансіяў.
Толькі кандыдатаў, якія ўвойдуць у кароткі спіс, запросяць на сумоўе.
Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы ў межах міжнароднага праекту «ArtPower Belarus: захаванне грамадзянскай прасторы Беларусі праз культуру і мастацтва».
Распрацоўваць навучальную праграму (і падбіраць адпаведныя матэрыялы для самастойнага вывучэння).
Арыентацыйная дата пачатку працы: красавік 2024 года.
Тып кантракту: частковая занятасць (колькасць гадзінаў будзе залежаць ад курсу).
Ствараць інклюзіўнае і інтэрактыўнае асяроддзе для навучання.
З 1 лютага 2024 года ArtPower Belarus рэалізуе адукацыйны праект, асноўная мэта якога – паглыбіць веды беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці.
ArtPower Belarus шукае дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.