Стратэгія Беларускай Рады культуры

Беларуская Рада культуры як грамадская інстытуцыя яднае намаганні ў адбудове жыццяздольнай інфраструктуры новай вольнай беларускай культуры

Photo by Daria Sapranetskaya
Місія
Photo by Daria Sapranetskaya
Photo by Daria Sapranetskaya
Ініцыятывы Рады
Photo by Daria Sapranetskaya
Рэсурсны цэнтр развівае
Мэты ініцыятыў
Захоўвае ды развівае творчы патэнцыял нацыі і назапашвае рэсурсы для развіцця беларускай культуры і адбудовы жывой крэатыўна-камунікатыўнай прасторы.
Сойм яднае
Аб’ядноўвае культурніцкія супольнасці для вызначэння культурнай палітыкі і праектавання рэформаў.
Інстытут праматуе
Адвакатуе культуру для палітычных цэнтраў, міжнародных структур і грамадзянскай супольнасці. Праматуе беларускую культуру, уключаючы яе ў сусветны кантэкст.
Пад кожную ініцыятыву забяспечана фінансаванне, створаны каманды, зацверджаны бізнес-планы ініцыятываў.

Прыярытэт ініцыятываў: Рэсурсны цэнтр (запуск сталай працы ў п.п. 2022 года), Сойм і Інстытут (праца на пачатку года вядзецца супольнай камандай Рады, вылучэнне асобных каманд – вясна-лета 2022 г.).
Вынікі дзейнасці

Рэсурсны цэнтр.
План

Захоўвае ды развівае творчы патэнцыял нацыі і назапашвае рэсурсы для развіцця беларускай культуры і адбудовы жывой крэатыўнай камунікацыйнай прасторы.
Мэта
Назірае і заўважае актараў і творы, што надаюць Беларусі энергію, а свету — інтарэс да нашай нацыі. Яднае экспертаў для вызначэння ідэй і праектаў, крытычных для жыццяздольнасці новай беларускай культуры і спрыяе іх старту.

Кансультуе актараў, звязвае іх з экспертамі ды міжнароднымі інстытуцыямі.

Рэалізуе адукацыйныя праекты, працуе як акселератар для арт-праектаў і надае арт-мэнеджерам кампетэнцыі для канкурэнтаздольнай працы ў глабальнай сістэме крэатыўнай вытворчасці.

Забяспечвае фінансаванне ўласнай працы ды стартавыя інвестыцыі ў праекты, што растуць з дзейнасці Рады і становяцца самастойнымі.
Задачы
Вядзецца маніторынг культурнага поля. Створана экспертная камісія для кансультавання праектаў.

Вызначаны экcпертамі і стартавалі праекты, крытычныя для жыццяздольнасці новай беларускай культуры: арт-рэзідэнцыі, школа арт-мэнеджменту. Складзена мапа сувязяў па падтрымцы і дапамозе (фонды, донары, мецэнаты ды інш.) для далейшага кансультавання дзеячаў культуры.

Знойдзена фінансаванне на забеспячэнне працы Цэнтра рэсурсаў (каардынацыя, аналітыкі, эксперты, кансультанты, каманда) і знешнія праекты (школу арт-мэнеджмента, арт-рэзідэнцыі, падрыхтоўка фандрайзераў).
Вынік дзейнасці

Сойм.
План

Аб’ядноўвае культурніцкія супольнасці для вызначэння культурнай палітыкі і праектавання рэформаў.
Мэта
Яднае экспертаў і лідараў з Беларусі ды замежжа для адкрытага абмеркавання і пошуку рашэнняў па стратэгіі захавання і развіцця культуры.

Сойм становіцца асноўная пляцоўкай для вызначэння культурнай палітыкі.

Экспертная група Сойму складае і выносіць на абмеркаванне праект культурніцкіх рэформаў.
Задачы
Да дзейнасці Сойма запрошаны найбольш актыўныя актары культурнага поля, адбываюцца рэгулярныя сустрэчы з лакальнымі і замежнымі арт-актывістамі.

Распрацаваныя мадэлі культурнай палітыкі і фінансавыя механізмы падтрымкі культуры з улікам калапса беларуская дзяржаўнай сістэмы.

Працуюць 10-12 тэматычных груп лідараў (музыка, кіно, літаратура, тэатр, арт-крытыка) разам з юрыстамі - над праграмай рэформаў. Праграма выносіцца на абмеркаванне і змяняецца / зацвярджаецца Радай.
Вынік дзейнасці

Інстытут.
План

Адвакатуе ды лабіруе культуру ва ўзаемадзеянні з палітычнымі цэнтрамі, міжнароднымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю. Ладзіць глабальную прамоцыю беларускай культуры, уключаючы яе ў сусветны кантэкст.
Мэта
Лабіруе прыярытэт культуры ў сферы дзейнасці беларускіх дэмакратычных сілаў.

Праводзіць глабальныя культурніцкія кампанія салідарнасці з Беларуссю.

Спрыяе рэалізацыі праектаў, якія ўключаюць творцаў з Беларусі ў сусветны кантэкст ды арт-рынак.
Задачы
Борд Рады сінхранізуе працу з дэмакратычнымі сіламі дзеля адвакатавання культурнай палітыкі. Створана сетка з культурных аташэ пры Народных амбасадах. Створана стартавая сетка культурных магістратаў (пілот у Польшчы, з перспектывай пашырэння ў асяродках шчыльнай прысутнасці “новай эміграцыі”).

Праведзеныя міжнародныя акцыі (4 вялікія кампаніі ў 40-50 гарадах у 20-25 краінах свету). Медыйныя персоны запрошаны стаць ганаровымі амбасадарамі беларускай культуры.

Спрыяем запуску медыяпраектаў па прамоцыі беларускай культуры і ўключэнню ў сусветны арт-працэс.
Вынік дзейнасці
Photo by Daria Sapranetskaya
Што мы робім у трох словах
Photo by Daria Sapranetskaya
Захоўваем
Развіваем
Прасоўваем
творчы патэнцыял
нашу культуру
найлепшыя культурныя здабыткі