Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
Праект “ArtPower Belarus” на 2 мільёны еўраў падтрымае беларускую культуру
Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры гатовыя прэзентаваць праект “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва”. Еўразвяз вылучае на рэалізацыю гэтага праекту 2 мільёны еўраў. У сваёй працы з беларускаю дэмакратычнаю супольнасцю Еўразвяз упершыню падтрымлівае беларускую культуру ў такім маштабе.
“
Ад пачатку нашага існавання, калі мы яшчэ дзейнічалі як выратавальная каманда для творцаў, у нас было жаданне і амбіцыя, каб культура трапіла ў прыярытэты ў тым ліку еўрапейскіх структур, якія дапамагаюць Беларусі. Мы бачым сэнс у тым, каб пашыраць яе ролю і ўплыў, каб яна гучала ў прамовах палітычных лідараў і трапляла ў праграмы падтрымкі, бо разумеем, што культура таксама рухае перамены.
– кажа кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Праект “ArtPower Belarus” разлічаны на 28 месяцаў і створаны адмыслова для беларускіх дзеячаў культуры, аўтараў усіх галінаў мастацтва, а таксама іх аўдыторыі – за мяжой і, наколькі гэта магчыма, унутры краіны. Ён ставіць сабе дзве галоўныя мэты: падтрыманне культурніцкіх ініцыятываў дзеля кансалідацыі беларускага грамадства, у тым ліку дыяспараў і суполак у выгнанні, а таксама стварэнне прафесійных культурніцкіх сетак і павышэнне майстэрства творцаў у гэтых сетках.
“
У межах ArtPower Belarus Рада стварае Рэсурсны цэнтр. Гэта рэальная прастора для камунікацыі, што будзе месціцца ў Вільні. Мы таксама плануем правесці курс падрыхтоўкі менеджараў культуры, штогод ажыццяўляць міжнародныя культурніцкія канферэнцыі ды рыхтаваць рэгулярныя аналітычныя справаздачы. Пэўны адсотак ад грошай праекту разлічаны на экстранную дапамогу прадстаўнікам культуры.
– адзначае распрацоўніца праекту “ArtPower Belarus” Таццяна Пашавалава.

Дацкі інстытут культуры выступае вядучым партнёрам: арганізацыя мае адпаведны досвед буйных міжнародных праектаў па ўсім свеце, у прыватнасці ў краінах “Усходняга партнёрства”.
“
Праект “ArtPower Belarus” – вельмі важная і каштоўная магчымасць для Дацкага інстытуту культуры працягнуць працу ў справе падтрымання беларускай культуры ў шчыльным партнёрстве з Беларускаю Радаю культуры. Мы верым ва ўзаеманавучанне і шчыльныя сувязі ў галіне культуры. Гэты праект – важны крок да захавання беларускага культурніцкага жыцця, і разам з Радаю мы цешымся з магчымасці падтрымаць беларускіх творцаў і працаўнікоў культуры.
– дзеліцца Мэс Эстэргор (Mads Østergaard), часовы дырэктар Дацкага інстытуту ў Эстоніі, Латвіі і Літве (Беларусі і Украіне).

Усё гэта ў час беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў і бесперапыннай міграцыі творцаў за мяжу мусіць, наколькі гэта магчыма, не толькі аднавіць адабраныя магчымасці для свабоднага выказвання, але і ўзмацніць уплыў культурніцкіх дзеячаў на рух Беларусі ў кірунку незалежнай дэмакратычнай краіны.