Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды інш.) Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Форма дапамогі культурным дзеячам
Адпраўце вашу заяўку і мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.
Пакіньце свой подпіс пад Маніфестам і Лістам падтрымкі
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Прапануйце свой лот ў падтрымку беларускай культуры
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам — ствараем вольную культурную прастору новай Беларусі.
Падтрымка беларускага тэатра
БРК падтрымала паўстанне некалькіх спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2021. У прыватнасці з'явілася відэаверсія спектакля «Дракон». Трупа тэатра не можа атрымаць дазвол на дэманстрацыю спектакля офлайн.
Маляваныч — адзін з самых паспяховых персанажаў і вядоўцаў легендарнай тэлеперадачы «Калыханка», якая дзесяткі год транслюецца на дзяржаўным ТВ. Увосень 2020 актор Аляксандр Ждановіч заступіўся за жанчыну, супраць якой ужывалі гвалт супрацоўнікі АМОНа. У выніку актора кінулі за краты на 9 сутак. У снежні пры падтрымцы РБК была створана серыя «Казкі з Маляванычам» — гісторыі з розных часоў і народаў для дзетак, праілюстраваныя мастачкай Вольгай Якубоўскай.
РК сумесна з Free Belarus Center у Кіеве ініцыявала збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ва ўкраінскай сталіцы на будынку, дзе ў 1918 годзе знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца можа кожны.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі — дабрачынныя канцэрты музыкаў, якія выступілі супраць гвалту і тыраніі, і сваёй творчасцю падтрымліваюць беларусаў у жаданні жыць у прававой і свабоднай дзяржаве. Часта, цаной уласнай свабоды. Усе выручаныя сродкі з канцэртаў live ідуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры.
Мы ініцыявалі міжнародную кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі са складу ўдзельнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а таксама супраць удзелу прадстаўнікоў БТРК у конкурсе песні «Еўрабачанне-2021». У выніку EBU дыскваліфікаваў афіцыйнага прадстаўнікаў Беларусі праз «парушэнне правілаў конкурсу». Кампанія працягваецца — наступная задача: пазбавіць права БТРК праводзіць сваю версію брытанскага тэлешоў «X-фактар».
Алесь Пушкін — беларускі мастак, рэстаўратар і перформер, які быў арыштаваны за карціну з выявай удзельніка пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Карціна выстаўлялася ў беларускіх і замежных галерэях. Цяпер Алесю Пушкіну пагражае 12 год зняволення. Агулам пад арыштам знаходзяцца больш за 20 дзеячаў культуры Беларусі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, Нацыянальным Антыкрызісным Упраўленнем Паўла Латушкі і Каардынацыйнай Радай абвяcцілі 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры. Падрабязней тут
Кожны дзень
Вялікая выстава беларускага пратэстнага мастацтва, якая адкрылася ў нацыянальным мастацка-культурным комплексе «Мистецький Арсенал» у Кіеве на Дзень Волі, 25 сакавіка 2021 г.
Фотапраект творчай суполкі «Freedom Belarus», у якім узялі ўдзел беларускія дзеячы культуры, якія зазналі ціск і перажылі рэпрэсіі за сваю дзейнасць і пазіцыю. Прэзентаваны 21.12.2020 г.
Мастацкі караткаметражны фільм рэжысёркі Анастасіі Мацкевіч, які з'явіўся як водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі. Прэм’ера адбылася 12.01.2021
Дабрачынная анлайн-лекцыя культур-аналітыка Максіма Жбанкова ў музычным суправаджэнні Арцёма Залескага ў падтрымку будучай кнігі і ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў і выдаўцоў. Прэм’ера адбылася 26.02.2021
Серыя аўтарскіх паштовак у колерах беларускай свабоды мастачкі Мілы Коткі. Зробленыя з выкарыстаннем натуральных ягад, зёлак і раслінаў. Пабачылі свет у студзені 2021 г.
Беларуская Рада культуры разам з калегамі з іншых інстытуцыяў рыхтуе для Еўракамісіі дарожную мапу ў справе падтрымання беларускай культуры. Дакумент прэзентуюць у Бруселі 11 траўня – ён уяўляе сабою прапанову найбуйнейшаму донару Еўропы наконт кірункаў, прыярытэтаў і аб’ёмаў дапамогі.
Дарожная мапа ствараецца, каб пазначыць патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці ў галіне культуры, патлумачыць, чаму гэты запыт адпавядае інтарэсам еўрапейскіх грамадзянаў, і рэкамендаваць донарам, як дзеяць – колькі грошай на сферу вылучыць, як структураваць дапамогу і якіх вынікаў чакаць. Мы спадзяёмся, што гэтая прапанова будзе ўлічаная ў праграмным перыядзе Еўракамісіі на наступныя тры гады.
“
Фармуючы межы падтрымання, еўрапейскія чыноўнікі звычайна раіліся з мэтавымі групамі і складалі план дзеянняў. Мы спрабавалі ўдасканаліць гэтую практыку і зрабіць так, каб бенефіцыяры агучвалі не толькі свае патрэбы, але і прыярытэты, і захады, якія трэба рабіць. У выніку мы дайшлі да пагаднення з Еўракамісіяй, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ды бенефіцыяры самаарганізуюцца і для наступнага праграмнага перыяду прапануюць уласнае бачанне праграмаў падтрымання для ўзгаднення. Калі мы так зробім, то маем шанц, што Еўракамісія і буйныя еўрапейскія (і не толькі) донары прыслухаюцца да нас, хоць гэта і не значыць, што ўсё прапанаванае прымуць.
— тлумачыць адна з распрацоўніц дакументу Таццяна Пашавалава.
“
Фармуючы межы падтрымання, еўрапейскія чыноўнікі звычайна раіліся з мэтавымі групамі і складалі план дзеянняў. Мы спрабавалі ўдасканаліць гэтую практыку і зрабіць так, каб бенефіцыяры агучвалі не толькі свае патрэбы, але і прыярытэты, і захады, якія трэба рабіць. У выніку мы дайшлі да пагаднення з Еўракамісіяй, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ды бенефіцыяры самаарганізуюцца і для наступнага праграмнага перыяду прапануюць уласнае бачанне праграмаў падтрымання для ўзгаднення. Калі мы так зробім, то маем шанц, што Еўракамісія і буйныя еўрапейскія (і не толькі) донары прыслухаюцца да нас, хоць гэта і не значыць, што ўсё прапанаванае прымуць.
— тлумачыць адна з распрацоўніц дакументу Таццяна Пашавалава.
Накід дакументу працаўнікам Генеральнага дырэктарату Еўрапейскай камісіі DG NEAR ужо прэзентавалі – цяпер супольна з прадстаўнікамі розных сфераў культуры ён дапрацоўваецца. Такія ж дарожныя мапы рыхтуюцца для іншых тэматычных сектараў дэмакратычнай Беларусі (адукацыя, медыі, грамадзянская супольнасць агулам) – 11 траўня іх прэзентуюць прадстаўнікам Еўракамісіі ды структурам, гатовым дапамагаць Беларусі.
“
Там мы атрымаем зваротную сувязь ад чыноўнікаў Еўрапейскай камісіі ды прадстаўнікоў краінаў Еўразвязу наконт сумаў і прыярытэтаў. Пасля ўзгаднення ўсё пойдзе ў працу тым, хто распрацоўвае мэты і межы дапамогі Еўракамісіі на найбліжэйшыя тры гады
— кажа Таццяна Пашавалава.
“
Там мы атрымаем зваротную сувязь ад чыноўнікаў Еўрапейскай камісіі ды прадстаўнікоў краінаў Еўразвязу наконт сумаў і прыярытэтаў. Пасля ўзгаднення ўсё пойдзе ў працу тым, хто распрацоўвае мэты і межы дапамогі Еўракамісіі на найбліжэйшыя тры гады
— кажа Таццяна Пашавалава.
Над дакументам таксама працавалі прадстаўнікі Беларускай Рады культуры Максім Жбанкоў, Мікалай Халезін і Анжаліка Крашэўская, прадстаўнікі ICOMOS, Belarus Beehive, Цэнтру Еўрапейскай трансфармацыі, Беларускай незалежнай кінаакадэміі ды іншыя.
Праца над дарожнаю мапаю можа прынесці беларускай культуры падтрыманне ад Еўразвязу і краінаў-сябраў ЕЗ на мільёны еўраў.