Набор на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі

Крайні тэрмін падачы заявак: 24 лістапада 2021

Мы запрашаем беларускіх творцаў і арт-мэнэджараў, якія знаходзяцца як у краіне, так і па-за яе межамі, прыняць удзел у творчых рэзідэнцыях згодна з наступнымі ўмовамі:
Вам патрэбна псіхалагічнае аднаўленне
Вы жадаеце працягнуць прафесійную дзейнасць у бяспечнай атмасферы
Вы шукаеце творчае супрацоўніцтва
Рэзюмэ / партфоліа сваёй творчай дзейнасці
Матывацыйны ліст
Апісанне творчай ідэі / праекта на час рэзідэнцыі
Калі вы ўжо ведаеце, куды б хацелі паехаць, і маеце план праекта - гэта выдатна! Калі не, прапаноўвайце ідэю, а мы дапаможам з далейшым суправаджэннем.

Мы аплочваем вашыя выдаткі на падарожжа (праезд, побыт, стыпендыя) і прапануем у межах сваіх магчымасцяў мастацкую, лагістычную, матэрыяльна-тэхнічную і прамацыйную падтрымку .

Цягам гэтага набору будзе запрошана 10 чалавек, але мы складзем рэзервовы спіс Заяўнікаў/Заяўніц для ўдзелу ў далейшых праграмах.

Падрабязнасці, дакладны тэрмін і час побыту мы ўзгаднім з рэзідэнтамі індывідуальна.

Тэрмін рэзідэнцыі: ад 2 да 6 тыдняў у перыяд са студзеня па сакавік 2022 годa
Апошні тэрмін падачы заявак: 24 лістапада 2021 года
Абвяшчэнне вынікаў: 1 снежня 2021 года
Для падачы заяўкі запоўніце, калі ласка, форму і дадайце наступныя дакументы:

Кантакт: artres@byculture.org