"Праект Беларусь патрабуе экспертнага асэнсавання культурніцкіх трэндаў, паразаў, канфліктаў ды перамог. Без разбораў сучаснага стану супольнай свядомасці немагчыма зразумець, што адбываецца з нацыяй і як яе далей адбудоўваць.
Каб рушыць праз эпоху калапсу "стабільнасці" да сапраўднай вольнай культуры вольнай нацыі. Сёння мы будуем будучыню. Варта гэта рабіць з адкрытымі вачыма ды ясным розумам. Аналітыка тут – найлепшы памагаты і неабходны саўдзельнік", — кажа Максім Жбанкоў, кіраўнік Аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
Нашыя аналітыкі (з меркаванняў бяспекі мы вымушаныя пакінуць іх ананімнымі) на працягу года будуць сачыць за працэсам і дзяліцца сваімі назіраннямі: якія асноўныя трэнды сезону і да чаго ўсё ідзе.
У першай серыі — пра тое, што адбывалася ў літаратуры, кіно, тэатры і музыцы гэтым летам (і крыху вясной).